Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2019 / 20:08 8

Вядомая ўкраінская дызайнерка скарысталася малюнкамі беларускай мастачкі, а ў знак падзякі прыслала ёй хустку

На хустцы, канечне ж, быў прынт той самай мастачкі.

Непрыемная гісторыя здарылася ў беларускай мастачкі, спецыялістцы па выцінанках Лізаветы Чырвонцавай.

Аднойчы ўкраінская сяброўка даслала ёй фота калекцыі адзення вядомай ва Украіне дызайнеркі Раксаланы Багуцкай.

Павялічыць выяву

Фота: facebook.com/RoksolanaBogutska

«І даўно ты супрацоўнічаеш з Багуцкай? Бачу твае працы, але нідзе не бачу твайго імя», напісала мне тады мая сяброўка», — распавядае Лізавета.

Вядома, беларуска адразу звязалася з украінскай дызайнерскай.

«Яна мне сказала, што ўбачыла мае працы ў інтэрнэце, працы ёсць у маіх альбомах у фэйсбуку», — распавядае Лізавета Чырвонцава.

Павялічыць выяву

Праца беларускай мастачкі Лізаветы Чырвонцавай. 

Павялічыць выяву

А так выглядаюць сукенкі Раксаланы Багуцкай. Фота: facebook.com/RoksolanaBogutska

Раксалана Багуцкая не спрачалася з тым, што, сапраўды, выкарыстала працы Лізаветы. У подпісе да калекцыі пасля звароту мастачкі нават пазначыла яе імя. Аднак пра матэрыяльную кампенсацыю не адказала нічога. 

«Калі пра гэты непрыгожы ўчынак сталі пісаць і адзначаць мадэльерку ў допісах украінскія мастакі, дызайнерка перада мной выбачылася. Абяцала будучае супрацоўніцтва летам. Калі я напісала, ці кампенсуецца гэтым супрацоўніцтвам парушэнне аўтарскіх правоў, нічога не адказала. А зараз во, даслала хустку з маім жа малюнкам. Маўляў, глядзі і выцірай слёзы», — узрушаецца Лізавета Чырвонцава.

Павялічыць выяву

Падарунак, які прыслала Чырвонцавай дызайнерка Багуцкая. 

Наталля Тур, фота з архіва гераіні

0
Генэрал Голад / адказаць
07.12.2019 / 13:53
Толькі суд. Не сядзі і не плач.
0
Litvin z Pinska / адказаць
10.12.2019 / 12:46
Гэта нашая літвінская выцыканка. Хахлы усё нашае кралі анват элемнты мовы
0
Пануры / адказаць
12.12.2019 / 21:32
Цiкава, а беларуска на што разлiчвала, на сумленнасць? Чакала рот раззявiyшы. Трэба было адваката шукаць ды змагацца за сваю прауду, iмя, аутарства, грошы у прыканцы канцоу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31