Знайсці
06.12.2019 / 11:1610РусŁacБел

Парашэнка даў галоўныя парады Зяленскаму перад сустрэчай з Пуціным

president.gov.ua

Былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даў дзейнаму кіраўніку дзяржавы Уладзіміру Зяленскаму парады па перамовах напярэдадні сустрэчы ў «нармандскім фармаце». Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

На думку Парашэнкі, украінскаму боку варта цвёрда прытрымлівацца мінскіх пагадненняў. Ён таксама мяркуе, што «неад'емным элементам мірнага ўрэгулявання на Данбасе застаюцца міратворцы пад кіраўніцтвам ААН».

Палітык лічыць, што самая важная парада, якую ён можа даць Зяленскаму, — гэта «ніколі і ні ў чым не давяраць Пуціну, не паддавацца на кадэбэшныя маніпуляцыі і паддобрыванні».

Парашэнка таксама перасцярог Зяленскага ад абмеркавання пытанняў па пастаўках газу, так як яго могуць прымусіць «зрабіць важныя саступкі ў палітычным трэку ў абмен на танны газ».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера