Знайсці
05.12.2019 / 21:11РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі рэдкае захворванне, магчыма, выкліканае курэннем вэйпаў

Міжнародная група навукоўцаў дыягнаставалі ў 49-гадовай пацыенткі рэдкае захворванне лёгкіх, якое магло быць выклікана курэннем электронных цыгарэт, паведамляе тэлеканал Sky News са спасылкай на даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе European Respiratory Journal, піша ria.ru.

У пацыенткі дыягнаставалі пнеўмаканіёз, выкліканы ўдыханнем пылу цяжкіх металаў. Выяўленае захворванне звычайна ўзнікае ў працаўнікоў цяжкай прамысловасці і прыводзіць да фіброзу лёгкіх, ускладнення дыхання і хранічнага кашлю.

«Пацыентка не знаходзілася пад уздзеяннем цяжкіх металаў, таму мы зрабілі выснову, што магчымай прычынай яе хваробы стала курэнне электронных цыгарэт», — заявіў прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта Кірк Джонс.

Аналіз лёгачнай тканкі пацыенткі выявіў, што ў выпарэнні электроннай цыгарэты ўтрымліваліся сляды нікелю, алюмінію, марганцу, свінцу, хрому і кобальту. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што цяжкія металы вылучыліся пры награванні спіралі ўсярэдзіне вэйпу.

Акрамя таго, жанчына курыла вэйпы з канапляным алеем, што раней ужо прывяло да мноства выпадкаў захворванняў у ЗША. Выданне International Business Times дадае, што жанчына пражывае ў Каліфорніі.

Колькасць смерцяў з-за лёгачных захворванняў, выкліканых курэннем вэйпу, дасягнула ў ЗША 40, больш за 2 тысячы чалавек пацярпелі ад лёгачных захворванняў, звязаных з курэннем электронных цыгарэт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930