Даслаць навіну
Знайсці
9
Бліскавіца / адказаць
05.12.2019 / 22:20
Але ж калі ён па пашпарце праз Я, хіба не лагічна яго так і пісаць?
15
Henry / адказаць
05.12.2019 / 22:28
У расейскім "камедзі" ёсць такі стэндап-комік - СергІенка. Тут усё гучыць нармальна.
3
a.hto.tam.idze / адказаць
05.12.2019 / 23:34
Як вы напісалі, па-першае варта дакладна вызначыцца з ціскам. Бо, калі ён прыпадае на дугі склад, то правільна будзе пісаць СяргЕенка.
10
ЯНКА / адказаць
05.12.2019 / 23:42
★ Па-беларуску імя бацькі чыноўніка —Пётра, Пятрусь ці Пётар. А Пятро' — гэта па-ўкраінску.
5
Крэйзі / адказаць
06.12.2019 / 01:00
Henry, дык ён, відавочна, украінскага паходжання. Адаптаванае пад расейскую мову прозвішча Сэргіéнко (укр. Сергієнко), ад імя Сэргíй (укр. Сергій), так што гэта прамога дачынення да прозвішча ў беларускай мове не мае.
2
ЯНКА / адказаць
06.12.2019 / 01:05
★ Па-беларуску імя бацькі чыноўніка —Пётра, Пятрусь ці Пётар. А Пятро' — гэта па-ўкраінску. Таму мейце гонар заўважаць і свае нават палітычна-вывераныя хібы. ★
19
makswit / адказаць
06.12.2019 / 01:45
Я лічу, што трэба адмовіцца ад правіла, паводле якога яканне не адбываецца пасьля г, к, х. Адпаведна, слушна было б: гярой, кяраміка, Гяракал, Гярашчанка, Сергяенка.
Тое, што па-беларуску правільна менавіта Сергяенка, гэта выцякае са здаровага сэнсу ды сутнасці рэчаў. Адпаведна, правілы арфаграфіі маюць падпарадкоўвацца здароваму сэнсу, а не жывая мова мае падпарадкоўвацца штучным правілам арфаграфіі.
1
a.hto.tam.idze / адказаць
06.12.2019 / 09:58
makswit, паводле вашай логікі накшталт падпарадкоўванню здароваму сэнсу, па-расейску ўжо доўгі час жі і ші варта пісаць праз ы.
2
Кажыма праўду / адказаць
06.12.2019 / 10:06
Відаць, памылка, зробленая супрацоўніцай пашпартнага стала, будзе і надалей тыражавацца ў прэсе. Але не на сайце «Нашай Нівы»
Выдатная разважная пазіцыя, але, шаноўная НН, будзь паслядоўнай, бо побач вы перадрукоўваеце матэрыял Свабоды з памылкай у прозвішчы аўтара «Алена Літвінава» (https://history.nn.by/?c=ar&i=242336).

Сістэматычна на старонках НН і Нашай Гісторыі, насуперак жывому маўленню і правапісу, парушаецца адметнае правіла беларускай мовы – чаргаванне [т] з [ц’] перад мяккiм [в’] (гл. правіла ніжэй) – і ўжываецца неўласцівае бел. мове слова «ліТвін» (pl. litwin, рас. литвин).

Прычым гэта не выпадковая памылка праз няведанне, а наўмысная дыверсія супраць нашай мовы, зладжаная адэптамі секты палана-«ліТвінаў» (pl. litwiny). Іхная мэта – паўсюль у тэксты утыркаць свайго спаланізаванага «ліТвіна», каб праз некаторы час заявіць, маўляў, гэткая форма слова шырока ўжываецца, значыць, пара яго ўключыць у нарматыўныя слоўнікі.

Шаноўная рэдакцыя, прывядзіце мову вашых публікацый у адпаведнасць з жывой моўнай практыкай і правапісам, замацаваным законам РБ!


ПРАВІЛА

Урывак з закона РБ «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi» (23 лiпеня 2008 г. № 420-З)

Глава 2. Правапіс зычных... § 12. Зычныя д, т i дз, ц
...
2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккiм [в’]: два – дзве, дзвесце, рута – руцвяны, мёртвы – мярцвяк, чатыры – чацвёрты, чэрствы – счарсцвелы.
Лiтара ц i афрыката дз перад мяккiм [в’] пiшуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвiнне, цвёрды, цвярозы, цвiк, цвiлы, цвiсцi, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвiннiк i iнш. Выключэнне: твiст.
0
Аляксандр comrade / адказаць
15.01.2020 / 09:50
Что за бред: если он по паспорту Сергяенка, то правильно Сергяенка. И совсем не важно, ошиблась когда-то работница паспортного стола или нет.
Это как если вы встретили человека с фамилией Заец по паспорту и начали утверждать, что так не правильно, а правильно Заяц поэтому чихать я хотел, кто ты по паспорту я тебя буду писать как Заяц

0
NavuchencaBK / адказаць
18.01.2020 / 14:58
А, калі па правілах, дык што тамака з Гэнрыхам Ягодай?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера