Даслаць навіну
Знайсці
05.12.2019 / 14:52 17

Адміністрацыю прэзідэнта ўзначаліў першы намеснік старшыні КДБ

Павялічыць выяву

Ігар Сергеенка. Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Ігар Сергеенка.

Раней ён быў першым намеснікам старшыні КДБ.

Ігар Сергеенка нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984) і Акадэмію кіравання (2006). З 1988 працаваў у КДБ.

Узначальваў Гродзенскае ўпраўленне КДБ (2005-2010), Магілёўскае ўпраўленне КДБ (2010-2013). З 2013 — намеснік, пасля першы намеснік старшыні КДБ.

Яго папярэдніца Наталля Качанава будзе накіравана ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце.

Намесніцай кіраўніка Адміністрацыі стала Вольга Чупрыс. Яна юрыст, прарэктарка БДУ.

Чупрыс зойме месца Валерыя Міцкевіча, абранага ў парламент.

NN.by

2
Антыхіпстар / адказаць
05.12.2019 / 23:40
Грязный Гарри

Тых, хто з рэгіёнаў - за жытло ў Менску і за магчымасьць не разьмяркоўвацца настаўнікам гісторыі ва ўмоўную СШ ва ўмоўныя Хойнікі.

Менскіх - тупа за грошы.

П.С. Выпускнік гістфаку.
0
Бруно Хавьерович / адказаць
06.12.2019 / 08:56
Антыхіпстар,  Так и было. Вполне возможно, он был членом  комитета комсомола истфака, а возможно, и университета. 
Относительно КГБ и истфака. Кто учился в 80-ые, наверняка хорошо помнить Кузьмича, скромного работника музея истфака, ветерана КГБ, который регулярно проводил проверки посещаемости студентами занятий. А как мы знаем, бывших сотрудников КГБ не бывает. Впрочем, как и бывших выпускников истфака. :) 
0
Козік / адказаць
06.12.2019 / 12:10
>...Гэта не адказ на знешнюю пагрозу, бо фронт працы Адміністрацыі выключна Беларусь. Значыць атрымаў справаздачу па рэальнай яўцы на "выбарах" і па рэальных лічбах на "галасаванні"...

Хутчэй за ўсё так і сталася.  Беларусы значыць добра спрацавалі, як назіральнікі, так і грамадзяне.  Вось такога сцэнара трэба і прытрымлівацца далей.  Актыўна вылучацца ў "дэпутаты" для працы з насельніцтвам, актыўна назіраць як за папярэднім "галасаваннем" так і ў дзень "выбараў", кантраляваць яўку і звяртацца ў пракуратуру па парушэннях.  Але самім ні ў якім разе ня атрымоўваць бюлетэні і засцерагаць ад гэтага іншых.  Такая тактыка барацьбы з акупацыйным рэжымам на канкрэтным "участку фронта" працуе...

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31