Знайсці
05.12.2019 / 13:274РусŁacБел

Лукашэнка: Суседзяў не выбіраюць — яны ад Госпада

president.gov.by

«Можа быць інтуітыўна, можа, ідучы ад жыцця, але мы дакладна вызначылі сваю знешнюю палітыку. З суседзямі трэба жыць у дружбе. Іх не выбіраюць — яны ад Госпада», — заявіў сёння Лукашэнка дэпутатам, паведамляе яго прэс-служба.

«Не рэзаць па-жывому нашы сувязі з традыцыйнымі блізкімі саюзнікамі, якімі з'яўляюцца рэспублікі былога СССР», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што неабходна працаваць з тэхналагічна развітымі дзяржавамі. «Таму мы супрацоўнічаем з Еўропай, а не таму, што мы хочам павярнуцца пэўнай кропкай або месцам да свайго брата — расіяніна. Яны ўсе туды лезуць. Як нядаўна сказаў Сяргей Лаўроў (міністр замежных спраў Расіі)», мы і самі з Еўропай стараемся ўстанавіць сяброўскія адносіны». Так што ад нас патрабаваць, што мы, жывучы ў цэнтры Еўропы, усталёўваем гэтыя адносіны?» — заўважыў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь таксама не можа не мець добрых адносін з ЗША. «Калі яны хочуць. Бо гэта імперыя», - адзначыў ён.

«Мы не можам мець дрэнных адносін, нам пашанцавала ў гэтым плане, з новай імперыяй, якая адрадзілася, - КНР. Нас няма ў чым папракнуць, што мы дзесьці былі непаслядоўныя, што, як сабака хвастом віхлялі. Мы заўсёды сумленна выконваем свае абавязкі, усе свае дамоўленасці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Калі мы будзем цярпліва, спакойна рухацца наперад, развіваючы сваю эканоміку, нам ніякія знешнія пагрозы не страшныя», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

«Не трэба напружваць, што тут пасля Украіны мы, што Расія супраць нас пачне вайну, што Захад на нас будзе наступаць. Для таго і мы ёсць, каб на нас ніхто не надыходзіў. Усё гэта нікому не патрэбныя фэйкі», - рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930