Знайсці
05.12.2019 / 10:073РусŁacБел

Сабака ў Англіі ўключыў мікрахвалёўку і ўчыніў пажар

Сабаку ў горадзе Станфард-ле-Хоп у англійскім графстве Эсэкс пакінулі аднаго дома гаспадары. Нейкім чынам сабака пароды хаскі ўключыў мікрахвалёўку, з-за чаго пачаўся пажар, піша Бі-бі-сі

Як высветлілася пазней, гаспадар пакінуў у мікрахвалеўцы ежу, а сама ЗВЧ-печ была падключана да сеткі.

Упакоўка булак, што ляжала ў мікрахвалеўцы, загарэлася, пачаўся пажар.

Гаспадар даведаўся пра тое, што адбываецца ў доме, дзякуючы мабільнаму дадатку з функцыяй апавяшчэння пра пажар.

Як паведамілі ў пажарнай службе, дзякуючы дадаткам і ўсталяванай у доме камеры відэаназірання, супрацоўнікі экстранай службы перад выездам змаглі атрымаць уяўленне аб маштабах здарэння.

Па расказах пажарных, калі яны прыехалі на месца, уся кухня была ў дыме. Яны адразу ж праверылі, ці не распаўсюдзіўся агонь на іншыя пакоі і памяшканні ў доме.

Як удакладнілі пажарныя, сабака не пацярпеў падчас узгарання ў доме.

У пажарнай службе назвалі здарэнне «вельмі дзіўным выпадкам».

«Гэты выпадак даказвае, што мікрахвалёўка не павінна выкарыстоўвацца для захоўвання прадуктаў, і ў ёй нічога не павінна знаходзіцца, калі яна не выкарыстоўваецца», — заявілі ў пажарнай службе.

«Жывёлы і дзеці могуць уключыць печ, і для іх зрабіць гэта значна лягчэй, чым вы думаеце», — падкрэслілі ў пажарнай службе. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера