Знайсці
04.12.2019 / 22:34РусŁacБел

Рэжысёр новай часткі «Зорных войнаў» расказаў, пра што будзе фільм

Рэжысёр Джэй Джэй Абрамс распавёў, што ў дзявятым эпізодзе франшызы «Скайуокер: Усход» будуць расказаны падрабязнасці мінулага некаторых герояў, піша Vanity Fair.

Паводле яго слоў, у фільме будзе шмат увагі нададзена напарніку Рэй — Фіну. Так, у прыватнасці, стане вядома, як ён стаў штурмавіком і як трапіў у шэрагі Першага Ордэна.

Мянушку Фін даў герою Джона Байегі пілот Супраціву По Дэмеран, якому той дапамог вызваліцца з турэмнага адсека. У яе аснове — дзве першыя літары яго асабістага нумара FN-2187.

«Я б сказаў, што пра кожнага персанажа стануць вядомыя новыя падрабязнасці. Я не кажу пра тое, што мы высветлім усё пра іх дзяцінства і пра тое, як яны сталі тымі, кім сталі, але ў фільме будзе шмат момантаў з мінулага Фіна, По, і, вядома, Кайла і Рэй, а таксама гісторыі некаторых іншых новых герояў», — растлумачыў Абрамс.

Стужка мае выйсці ў пракат 19 снежня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера