Знайсці
04.12.2019 / 22:21РусŁacБел

Беларуска Таццяна Маркевіч узначаліла топ-ліст бамбардзіраў расійскай валейбольнай суперлігі

Нападаючая зборнай Беларусі Таццяна Маркевіч, якая выступае за «Дынама-Метар» (Чалябінск), увайшла ў лік лідараў па статыстыцы сёмага тура расійскай суперлігі. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Усерасійскай федэрацыі валейбола, паведамляе БелТА.

Таццяна Маркевіч дапамагла сваёй камандзе выйграць у краснадарскага «Дынама» — 3:2 (25:22, 15:25, 25:19, 23:25, 15: 7). На яе рахунку 23 ачкі, амаль усе з якіх сталі брэйкавымі. Такая выніковасць дазволіла ёй апынуцца на першым месцы ў ліку найлепшых бамбардзіраў другога тура.

Таксама ў ліку актыўных гульцоў 7-га тура знаходзіцца беларуска Настасся Гарэлік, якая выступае за «Ленінградку». Падчас матчу супраць «Уралачкі - НТМК» нападаючая паспяхова завяршыла 16 нападаў на абарончыя парадкі свайго былога клуба.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930