Знайсці
04.12.2019 / 18:0155РусŁacБел

Акадэмія навук адказала на апытанне з Масквы: увайсці ў склад Расіі хоча толькі 7,7% беларусаў

У Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук пракаментавалі даследаванне МГІМО, у рамках якога ў беларусаў спыталі пра іх стаўленне да Расіі. Згодна з тым апытаннем, амаль 90% беларусаў нібыта выступаюць за саюзніцкія або партнёрскія адносіны з Расіяй.

Што адказвала Акадэмія навук у асобе спецыяліста аддзела аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі Аляксандра Дамброўскага?

Па-першае, адзначаецца, што МГІМО не акрэдытоваўся пры Акадэміі навук, а значыцца, не меў права правядзення апытання.

Па-другое, беларускія сацыёлагі звяртаюць увагу на фармулёўкі пытанняў — яны не павінны дапускаць неадназначнага разумення і інтэрпрэтацыі.

Ну і па-трэцяе, Акадэмія навук прапануе свае лічбы.

Паводле дадзеных даследавання 2019 года, 49,9% грамадзян краіны лічаць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай і будаваць свае адносіны з Расіяй на аснове міжнародных дамоваў (што можна класіфікаваць як «партнёрскія адносіны»). Пры гэтым 36,1% рэспандэнтаў лічаць, што дзве краіны павінны ўзаемадзейнічаць адзін з адным па прынцыпе раўнапраўнага саюза са стварэннем наднацыянальных органаў кіравання ( «саюзніцкія адносіны»),

а колькасць прыхільнікаў уваходжання Беларусі ў склад Расіі у 2019 годзе склала толькі 7,7 %.

Пры гэтым акцэнтуецца ўвага на тэндэнцыю — колькасць грамадзян, якія выступаюць за поўную незалежнасць Беларусі, з 2003 года вырасла на 14,9%, а прыхільнікаў раўнапраўнага саюза з Расіяй знізілася на 13,3%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера