Знайсці
04.12.2019 / 16:574РусŁacБел

Лідары НАТА назвалі «расійскую пагрозу» і тэрарызм галоўнымі выклікамі

Актыўнасць Расіі застаецца сур'ёзным выклікам для НАТА, вынікае з дэкларацыі па выніках саміту членаў альянсу. «Агрэсіўныя дзеянні Расіі прадстаўляюць сабой пагрозу для еўраатлантычнай бяспекі», — адзначаецца ў дакуменце, прынятым па выніках сустрэчы лідараў 29 краін альянсу ў Лондане, піша РБК.

Члены НАТА збіраюцца і ў будучыні прымаць меры па абароне сваіх межаў і зніжэння ядзернай небяспекі з боку Масквы. «Мы прымаем і будзем працягваць узважана і адказна прымаць меры ў адказ на разгортванне Расіяй новых ракет сярэдняй далёкасці, якія прывялі да спынення дзеяння Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) і ствараюць значныя рызыкі для еўраатлантычнай бяспекі», — гаворыцца ў дэкларацыі. У Расіі абвяргаюць разгортванне забароненых ракет і вінавацяць ЗША ў развале ДРСМД.

Пры гэтым альянс гатовы да ўзаемадзеяння з Расіяй. «Мы застаемся адкрытымі для дыялогу, а таксама для канструктыўных стасункаў з Расіяй, калі дзеянні Расіі робяць гэта магчымым», — адзначаецца ў выніковай заяве членаў НАТА. Масква застаецца найбуйнейшым саюзнікам альянсу і ў блоку зацікаўлены ў паляпшэнні дыялогу з Масквой, сказаў генеральны сакратар Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў сераду.

Акрамя Расіі пагрозай у НАТА лічаць і глабальны тэрарызм, удакладняецца ў выніковай дэкларацыі. Альянс гатовы адбіць пагрозу, адкуль бы яна ні шла.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера