Знайсці
04.12.2019 / 12:129РусŁacБел

Леанід Пранчак падаў у суд на Ірыну Дарафееву за парушэнне аўтарскіх правоў

Леанід Пранчак, фота Надзеі Бужан

4 снежня дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага склікання, спявачка Ірына Дарафеева расказала Еўрарадыё, што падчас працы ў парламенце яе асабліва цікавіла творчая сфера.

«Я адстойвала правы непасрэдна аўтараў, гэта было важна, — кажа Дарафеева. — Але цяпер, прызнаюся шчыра, сама ўдзельнічаю ў маленькім судовым працэсе».

Спявачка судзіцца з беларускім паэтам і перакладчыкам, аўтарам папулярных песень Леанідам Пранчаком. Той падаў на яе ў суд, таму што Дарафеева без дазволу выпусціла 200 экзэмпляраў дыска з выкананай ёю песняй «Талака» на яго вершы.

«Гэта былі падарункавыя дыскі да юбілею, — кажа спявачка. — Мне яны былі патрэбныя, каб раздаць аўтарам і музыкам. Іх не хапіла. Тым не менш ён [Пранчак — Еўрарадыё] дзесьці дыск знайшоў і вырашыў пасудзіцца менавіта за песню «Талака», якую выконваў мільён выканаўцаў, асабіста я спявала яе яшчэ ў 93-м годзе на фестывалі ў Маладзечне».

Дарафеева кажа, што, запісваючы «Талаку», думала, што паэт будзе шчаслівы ўбачыць яе на дыску, маўляў, песня не забытая.

«Нібы так, але хочацца трошкі грошай»,— усміхаецца спявачка.

Апошняе пасяджэнне ў судзе па гэтай справе адбудзецца 30 снежня.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930