Даслаць навіну
Знайсці
03.12.2019 / 22:04 19

У расійскую секту, дзе забілі 9-гадовага хлопчыка, збегла яшчэ адна беларуска з дзецьмі?

У канцы лістапада ў Екацярынбургу знайшлі цела 9-гадовага хлопчыка. Высветлілася, што яго бацькі — члены секты «Вучні Хрыста», якую арганізавала нейкая Земфіра Гайнуліна, якая сама сябе называе Фамар.

40-гадовы Іван Казанцаў сек сына розгамі, заткнуўшы малому рот кляпам. У выніку, хлопчык задыхнуўся, тады Казанцаў паклікаў Гайнуліну, каб тая ажывіла малога. Не атрымалася. Тады цела хлопца закапалі ў парку.

Іван Казанцаў з жонкай пэўны час жылі ў Беларусі: ён расіянін, але жонка мае беларускае грамадзянства. Беларусам быў і іх забіты сын.

Але нядаўна з'явілася інфармацыя, што ў тую ж секту сышла яшчэ адна беларуска.

Пакуль вядома толькі тое, што жыхарка Баранавіч Кацярына Гутырчык узяла дваіх малых дзяцей і з’ехала ў Расію.

Павялічыць выяву

Кацярына Гутырчык

«Наша Ніва» звязалася з мужам Кацярыны. Мужчына паведаміў, што дзяцей ужо вярнулі дадому.

Цяпер ён знаходзіцца ў Екацярынбургу, займаецца ці то пошукамі жонкі, ці то яе вызваленнем з секты. Падрабязна каментаваць гісторыю мужчына не захацеў.

Іншыя сваякі Кацярыны Гутырчык таксама катэгарычна адмовіліся ад каментараў.

Вядома толькі, што як і сям’я Казанцавых, Гутырчык павыдаляла ўсе свае акаунты ў сацсетках. Некалькі тыдняў таму яна ўзяла дзяцей і знікла.

Земфіра Гайнуліна, як яна сама пра сябе кажа, былая прадавачка, якая ў 2011 годзе ў сне адчула «божы дух» і пачала прапаведаваць, змешваючы біблейскія гісторыі з уласнымі хворымі выдумкамі. Гайнуліна таксама запісвае на відэа свае «хрысціянскія» спевы пад гітару, выкладвае іх на Ютубе.

Цікава, што ў ВК ці Аднакласніках Гайнуліна і яе прыхільнікі выдаляюць свае акаўнты, затое рэгіструюцца ў твітары, дзе «прапаведуюць». Твітар-акаўнты створаныя нават малым дзецям.

Сама Гайнуліна ў твітары на рускай і англійскай мовах распавядае байкі, напрыклад, як у яе сына захрасла костка ў горле, а бог прымусіў яе знікнуць. Усе твітар-акаўнты вядуцца пад новымі «хрысціянскімі» імёнамі: Фамар, Давід, Марыя… Іван Казанцаў, які засек сына да смерці, меў імя «Пётр».

NN.by

2
Жвір / адказаць
05.12.2019 / 18:12
ЯНКА
Так і псыхоляг, псыхатэрапэўт і псыхіятар мусяць займацца кожны сваей справаю! Хоць у Беларусі, — тутака я згодны з Вамі — падаецца, замест іх працуюць псыхі-олухі. Пра што кажа, нават крычыць у адчаі, крывавы ордэн Беларусі за першынства па самазабойствах.
Ну, і навошта было абражаць сантэхнікаў ды катаваць Мада гэткімі прасьцінамі лухты, каб у выніку выказаць згоду па ўласна пытаньні ? :) Гэта, дарэчы, таксама дадаткова пацьвяржае маё меркаваньне, што беларуская псыхіятрыя недапрацоўвае, дарэмна жарэ хлеб...:)) Ці не пацьвяржае ?
2
ЯНКА / адказаць
05.12.2019 / 20:51
★ САНТЭХНІК САН-ТРАПЭ ★ Жвір, дык гэта... сантэхнікаў я быццам не абразіў. Якраз наадварот адзначыў, што прыдомак сан- кажа пра сьвятасьць. ★ Вось, напрыклад, Сан-Марына названае ў гонар сьвятога мурачоса, заснаваўшага тую краінку. Сан-Дыега — у імя сьвятога Дыега Алкалайскага. Прычым, гэта ягонае прозьвішча, а не мянушка, як у таго, хто лаецца й п'е. Сан-Францыска вялічыцца імём Францыска Піцерскага. Сан-Трапэ славіць сьвятую размову, пардоньце, ні аб чым. Ну, ні аб чым размову! І нарэшце сантэхнік, значыць, сьвяты тэхнік, бо на яго, бывае, вельмі моляцца. ★ П.С. Мяркую, усёткі не дарэмна белпсыхіятары ядуць хлябок. А вось што кладуць (на нас — закрэслена) на яго сваю доктарскую кіўбасу... І яшчэ й дулю з маслам, то гэна, так, дарэмна. ★
0
Жвір / адказаць
05.12.2019 / 22:09
ЯНКА, не! Як Вы падалі сантэхніка, дык атрымліваецца, што ён сьвяты барыга,..санта барыга... Гэта ж пад пратакол было заяўлена, не адверціцеся...:) А я дык сантэхнікаў цаню ! Бо якасна ўсталяваны ўнітаз часам робіць чалавеку настрой на ўвесь дзень! Псыхіятарам да іх далёка...:))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31