Знайсці
03.12.2019 / 19:524РусŁacБел

Трамп заявіў пра магчымасць новай дамовы з Расіяй па ядзернай зброі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па выніках перамоў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макрон ў брытанскай сталіцы заявіў аб магчымасці дасягнення дамоўленасці з Расіяй у сферы ядзернага раззбраення, піша tass.ru.

«Што тычыцца ядзернай зброі, я гаварыў з прэзідэнтам Пуціным, мы ў кантакце з ім. Мы хочам, і ён вельмі хоча, заключыць нейкае ядзернае пагадненне, якое на нейкім этапе, магчыма, уключыць Кітай і іншыя краіны», - сказаў Трамп.

«Мы выйшлі з дамовы [па РСМД], паколькі яна не выконвалася іншым бокам, аднак у Расіі хочуць заключыць дамову і таго ж хочам мы. Думаю, у нас выйдзе вельмі добра. Шчыра кажучы, гэта адна з самых важных задач, якую мы можам выканаць разам», - сказаў Трамп.

«Мы маем намер паглядзець, ці можам нешта выпрацаваць, каб спыніць пашырэнне ядзернай зброі», - дадаў Трамп.

2 жніўня па ініцыятыве Вашынгтона спынена дзеянне Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. ЗША патлумачылі рашэнне адмовай Расіі знішчыць новыя крылатыя ракеты тыпу 9М729, якія, на думку НАТА, парушаюць палажэнні дамовы. Масква заяўляла, што тэхнічныя характарыстыкі ракет знаходзяцца ў межах дазволеных дамовай параметраў, і вылучала Вашынгтону сустрэчныя прэтэнзіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930