Знайсці
03.12.2019 / 17:2034РусŁacБел

Лукашэнка: Я б хацеў бачыць апазіцыю ў парламенце, але…

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння падчас выступу ў Народнай скупшчыне Сербіі, піша БелТА.

«Зусім нядаўна адбыліся парламенцкія выбары ў Беларусі.

Паверце, больш той дэмакратыі і свабоды, у якой праходзілі выбары ў Беларусі, мы не зробім. Мы, напэўна, проста не здолеем правесці лепш. Мы ўсяляк імкнуліся дагадзіць не толькі нашым спонсарам і заўзятарам на ўсходзе, але і ў Еўрасаюзе. І што ў выніку?

Адны былі ўражаныя вынікамі выбараў, а другія сказалі: апазіцыя не трапіла ў парламент — бяда, значыць, дрэнна ці не дэмакратычна, значыць, зноў няма свабоды, дыктатура. Глупства поўнае. Мы нікога не ціснулі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што заходнія назіральнікі загадзя падрыхтавалі негатыўныя справаздачы пра выбары ў Беларусі, а потым толькі падпісалі іх.

«Я хацеў, каб было тры-пяць-дзесяць апазіцыянераў, — дадаў ён. — Але як іх правесці, калі ў апазіцыянераў 3,5% галасоў?»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031