Знайсці
03.12.2019 / 16:3713РусŁacБел

Венскага балю ў Купалаўскім не будзе

Арганізатары «Венскага балю з А1 у Купалаўскім», правядзенне якога запланавана на 14 снежня 2019 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, паведамляюць, што фармат падзеі змяніўся.

Баль стане часткай прэзідэнцкага балю, які пройдзе ў Палацы Незалежнасці 27 снежня 2019 года. Па рэжысёрскай задумцы, баль будзе ўлічваць традыцыі венскіх баляў ў Аўстрыі.

Дэбютанты, якія прайшлі конкурсны адбор для ўдзелу ў «Венскім балі з А1 у Купалаўскім», змогуць выступіць перад гасцямі балю ў Палацы Незалежнасці.

Кампанія А1 возьме на сябе абавязацельствы па аказанні дабрачыннай дапамогі грамадскаму аб'яднанню «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь». На адрас ўстановы будуць пералічаныя сродкі, эквівалентныя палове сумы, якую планавалася выручыць ад продажу квіткоў на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім».

Вярнуць грашовыя сродкі за квіткі на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім», набытыя раней, можна ў касе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7а) з 4 па 20 снежня 2019 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930