Знайсці
03.12.2019 / 16:02РусŁacБел

У «Чыжоўкі-арэны» — новы гендырэктар

Новым генеральным дырэктарам культурна-спартыўнай установы «Чыжоўка-Арэна» прызначаны Павел Сцяпанаў, паведамляюць Мінск-Навіны.

Сцяпанаву — 55 гадоў, ён нарадзіўся ў горадзе Самборы (Львоўская вобласць).

З 1986 па 2018 год праходзіў службу на розных камандных пасадах ва Узброеных сілах СССР і Беларусі, спецпадраздзяленні «Алмаз» МУС і Службе бяспекі прэзідэнта. Пасля звальнення ў запас працаваў начальнікам аддзела тэхнічных сродкаў кіравання бяспекі фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

Папярэднім кіраўніком «Чыжоўка-Арэны» быў Аляксей Пракаповіч, які з кастрычніка 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам «Мінск-Арэны».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930