Знайсці
03.12.2019 / 09:3342РусŁacБел

Пасажыр хацеў купіць талончык у кіроўцы, а ў адказ атрымаў дулю ВІДЭА

Пасажыр сталічнага аўтобуса № 73 Аляксандр Ю. хацеў купіць талончык у кіроўцы, а замест гэтага ўбачыў «канструкцыю з трох пальцаў». Відэа інцыдэнту хлопец размясціў у інтэрнэце, піша tut.by.

Аўтар роліка на YouTube распавёў, што 30 лістапада, каля 20.00, ехаў на аўтобусе 73-га сталічнага маршруту. На прыпынку ён звярнуўся да кіроўцы па білет з дзесяцірублёвай купюрай — меншай у яго не было.

«На што кіроўца адказаў, што здачы няма, і прапанаваў ехаць «па факце». Я спытаў, што гэта значыць, на што атрымаў адказ: «Трэба было ў школе вучыцца, каб не задаваць тупыя пытанні». Я прамаўчаў, але сфатаграфаваў картку кіроўцы. Калі вадзіла ўбачыў, што я фатаграфую яго картку, ён проста выбухнуў — стаў крычаць і паказаў канструкцыю з трох пальцаў. Потым выскачыў з кабіны і, гледзячы на ​​пасажыраў, шукаючы падтрымкі, працягнуў гарлапаніць, што я яго правакую, што пагражаюць бяспецы руху і цяпер ён выкліча міліцыю», — напісаў пасажыр.

Аўтар відэа паведаміў, што яго ў гэтай сітуацыі асабліва ўразіла рэакцыя некаторых пасажыраў, якія казалі, што ён не мае рацыі і не павінен здымаць.

У ГП «Мінсктранс» tut.by паведамілі, што даручылі аўтапарку разбірацца ў сітуацыі, але дадалі, «што кіроўца ў любым выпадку не павінен быў сябе так паводзіць».

У аўтобусным парку № 6, якому належыць аўтобусны маршрут № 73, растлумачылі, што на высвятленне абставінаў канфлікту адводзіцца 10 дзён, «але як бы там ні было, кіроўца будзе пакараны».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера