Знайсці
02.12.2019 / 20:239РусŁacБел

20 гадоў селекцыі і $10 мільёнаў: вывелі яблыкі, якія можна захоўваць цэлы год

Новы гатунак яблыкаў, які, як сцвярджаецца, захоўваецца ў лядоўні да года, паступіў у продаж у ЗША. Яго селекцыя заняла каля 20 гадоў, піша bbc.com.

Гатунак Cosmic Crisp з'яўляецца гібрыдам Honeycrisp and Enterprise. Упершыню ён быў выведзены навукоўцамі Вашынгтонскага ўніверсітэта ў 1997 годзе.

Камерцыйная вытворчасць гэтага гатунку хрумсткіх і сакавітых яблыкаў каштавала 10 мільёнаў долараў.

Фермеры штата Вашынгтон атрымалі эксклюзіўнае права вырошчваць гатунак на працягу наступных 10 гадоў.

«Гэта ультра-хрумсткі, досыць цвёрды і сакавіты яблык з кісла-салодкім смакам», - кажа Кейт Эванс, якая вяла праграму селекцыі ў дзяржаўным універсітэце.

Паводле яе слоў, мякаць гэтых яблыкаў вельмі павольна робіцца карычневай. Яны зберагаюць выдатны смак пры захоўванні ў халадзільніку на працягу 10—12 месяцаў.

Цяпер у штаце больш за 12 000 000 яблынь, а строгая сістэма ліцэнзавання не дазваляе вырошчваць яе за межамі Вашынгтона.

Назва Cosmic Crisp з'явілася дзякуючы вялікай колькасці белых крапінак на паверхні яблыка, якія нагадваюць зорнае неба.

Па продажах у ЗША сярод садавіны яблыкі — на другім месцы. Яны саступаюць толькі бананам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930