Знайсці
02.12.2019 / 16:092РусŁacБел

Хлопец заснуў у цягніку, а з кішэні выцягнулі 300 рублёў

У начной электрычцы адбыўся інцыдэнт: на ўчастку «Даманава—Боркі» ў 25-гадовага жыхара Лунінца з кішэні штаноў знік кашалёк, у якім знаходзілася 300 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Хлопец заснуў у цягніку, праехаў свой прыпынак і нават не адчуў, як пазбавіўся грошай. Праз тыдзень праваахоўнікі знайшлі пустое партманэ ў Мінску.

Начальнік АКВ Брэсцкага АУСТ маёр міліцыі Аляксей Даўжанюк паведаміў, што праца была не з простых: «Адпрацоўваліся розныя версіі. Прафесіяналізм і вопыт аператыўнікаў далі станоўчы вынік — фігурант быў затрыманы». Ім аказаўся непрацуючы раней судзімы 37-гадовы жыхар Мінска.

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі заклікаюць грамадзян быць як мага больш уважлівымі да сваіх рэчаў, не пакідаць іх без нагляду або ў лёгкадаступным месцы і не ўступаць ні ў якія размовы з сумніўнымі спадарожнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930