Даслаць навіну
Знайсці
02.12.2019 / 14:57 9

«Я вучань Ісуса Хрыста». Што кажа на судзе бацька забітага хлопчыка з Беларусі

Земфіру Гайнуліну затрымалі ва Уфе ў канцы лістапада. Яе вінавацяць у саўдзельніцтве ў забойстве 9-гадовага Давіда. Хлопчыка забіў бацька, засунуўшы дзіцяці кляп у рот. Школьнік задыхнуўся. Тамара — так сябе называе жанчына — нібыта малілася над целам хлопчыка, каб той уваскрос, а потым дапамагла бацьку схаваць цела ў лесапарку ў Чкалаўскім раёне. Але на пытанні журналістаў, ці праўда гэта, Земфіра паказала жэстам, што не.

Ленінскі раённы суд Екацярынбурга абірае меру стрымання ўраджэнцы Башкірыі Земфіры Гайнулінай. Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе карэспандэнт 66.RU. Жанчына хавае твар ад камер і не адказвае на пытанні журналістаў. Яе пытаюць, навошта яны забілі дзіця.

Павялічыць выяву

Фота: Любоў Шадыева, 66.RU

Да гэтага Ленінскі раённы суд арыштаваў абвінавачванага ў забойстве 40-гадовага Івана Казанцава. На пасяджэнні высветлілася, што ў мужчыны два грамадзянствы — расейскае і нямецкае, у яго двое сыноў, адзін з іх — загінулы Давід. Мужчына судзімы, але не памятае за што.

Павялічыць выяву

Фота: Дзмітрый Антоненка, 66.RU

На пытанні суддзі аб родзе заняткаў Казанцаў адказаў, што ён — «вучань Ісуса Хрыста». Абвінавачаны патлумачыў, што дома на зямлі ў яго няма, ён вандроўнік і давярае толькі Госпаду. На пытанне, ці варта закрыць пасяджэнне ад СМІ, Іван адказаў, што «на ўсё воля Божая».

Дзіўныя паводзіны Івана тлумачацца прыхільнасцю да рэлігіі. Крыніцы 66.RU сцвярджаюць, што на светапогляд мужчыны сур'ёзна паўплываў яго бацька — адэпт секты «Сведкі Іеговы», забароненай у Расіі. Яны штодня сазвоньваліся і падоўгу гаварылі пра Бога. Сам Іван уваходзіў у супольнасць «Вучні Хрыста», арганізаваную ўраджэнкай Башкірыі Земфірай Гайнулінай.

Следства хадайнічала аб заключэнні Івана Казанцава пад варту. Яго арыштавалі да 26 студзеня, паведамілі 66.RU у прэс-службе.

Івана Казанцава абвінавачваюць у забойстве сына Давіда. У загінулага, як і ў яго бацькі, падвойнае грамадзянства Расіі і Германіі. Маці хлопчыка — грамадзянка Беларусі. Дакладны ўзрост забітага невядомы: па адной інфармацыі, Давіду было 9 гадоў.

Злачынства адбылося ў Екацярынбургу ў канцы кастрычніка або пачатку лістапада — дадзеныя пра гэта таксама пакуль адрозніваюцца.

Забойства адбылося ў кватэры на Другасчормет, дзе жыла сям'я. Там выявілі бізун і Біблію. Дзіця памерла ад асфіксіі — у яго ў роце быў кляп. Крыніцы называюць дзве версіі здарэння: па адной з іх, бацькі дзіцяці — сектанты, якія праводзілі рытуал па выгнанні дэманаў. Па другой — яны радыкальныя вернікі, якія рэгулярна білі сына розгамі ў якасці пакарання. Падчас аднаго з іх хлопчык задыхнуўся.

Цела хлопчыка выявілі 27 лістапада пасля ананімнага званка на тэлефонную лінію дзяжурнай часткі «Дзіця ў небяспецы». Труп дзіцяці быў загорнуты ў прасціну і закапаны. «Прычынай смерці дзіцяці з'явілася механічная асфіксія ад закрыцця дыхальных шляхоў», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Амаль праз месяц пасля забойства бацьку хлопчыка затрымалі ва Уфе на чыгуначным вакзале. «Грамадзянін меў намер схавацца ў іншым рэгіёне», — удакладнілі ў паліцыі. У тым жа горадзе затрымалі і Земфіру Гайнуліну.

Маці Давіда пасля здарэння з'ехала ў Беларусь, але затым вярнулася ў Расію і сама прыйшла на допыт да следчых.

«Па выніках першапачатковых мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што мужчына расправіўся са сваім сынам у сувязі з узніклай асабістай непрыязнасцю», — каментуе Следчы камітэт прычыны трагедыі. Івану Казанцаву прад'явілі абвінавачанне ў забойстве.

Пасля забойства Земфіра Гайнуліна, якая называе сябе Тамарай, нібыта два дні малілася над целам дзіцяці ў надзеі ажывіць яго. Цуду не адбылося, і цела хлопчыка вырашылі схаваць у Паўднёва-Заходнім лесапарку. У судзе жанчына адмаўляла, што спрабавала ажывіць хлопчыка.

66.ru

0
Котіс / адказаць
02.12.2019 / 19:47
Вучань Хрыста? Мо двоешнік які? Хрыстос, здаецца, вучыў: не забі.
23
M113 / адказаць
02.12.2019 / 20:01
Прывітанне розным Севярынцам.
Калі хтосці кажа, што размаўляе з богам - псіхіятрыя ў дапамогу. Дзікунства, што ў нашым грамадстве гэта ок (а вось калі галасы іншыя - адразу шызафрэнікам называюць).
1
Уладзимер Мазур / адказаць
03.12.2019 / 17:57
А его учитель начал свою карьеру с кражи осла.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31