Знайсці
07.12.2019 / 16:11РусŁacБел

Рыхтуемся да Калядаў — расказваем, якія святочныя атрыбуты цяпер на зніжках 

Першы снег нагадаў нам пра хуткае набліжэнне зімовых святаў, звычайна ўтульных і сямейных. Пакуль яшчэ застаецца час на падрыхтоўку, мы сабралі для вас дзесяць прадуктаў, якія дакладна спатрэбяцца ў каляднай ліхаманцы. Усе яны цяпер на зніжках у крамах «Гіпа».

Ялінка сінтэтычная, 150 см — 42,99 рубля (зніжка 46%)

Як жа без галоўнага навагодняга сімвала?

Нагадваем пра асноўныя перавагі штучных ялінак: гэта і змяншэнне шкоды прыродзе (хай жывыя ялінкі застаюцца лясным жыхарам), і эканомія (аднойчы набыўшы, можна наступныя год 10 пра гэта ўжо не думаць), а яшчэ і чысціня — ніякіх раскіданых па падлозе іголак.

Таму калі ёсць патрэба ў навагодняй ялінцы, то запрашаем у крамы «Гіпа», дзе можна зэканоміць амаль 50%.

Ікра ласасёвая, 140 гр — 14,99 рубля (зніжка 40%)

Нягледзячы на тое, што ікра перастала быць цяжкадаступным далікатэсам, шмат для каго прысутнасць бутэрбродаў з ікрой надае святочнаму сталу асаблівую ўрачыстасць.

Да 18 снежня 140-грамовая бляшанка чырвонай ласасёвай ікры ў «Гіпа» каштуе 14,99 рубля — гэта на 40% танней, чым звычайна.

Сродак для мыцця посуду Morning Fresh, 450 мл — 2,29 рубля (зніжка 39%)

Усе любяць смачна паесці, але мала хто любіць пасля святочнага стала мыць брудны посуд, якога назапашваецца звычайна цэлая гара.

Таму варта падрыхтавацца і да не самых прыемных, але патрэбных этапаў святкавання загадзя. 

Гарошак і кукуруза HEINZ кансерваваныя — 1,89 рубля (зніжка 37%)

Ёсць некалькі пытанняў, на якіх стаіць уся наша цывілізацыя: пра курыцу і яйка, пра глыбоцкую і рагачоўскую згушчонку, а таксама пра тое, якая салата смачнейшая — аліўе ці з кукурузай і крабавымі палачкамі.

Раім вам не абіраць, а прыгатаваць на святочны стол адразу абедзве салаты. 

Гарбата Basilur Oriental Collection, 100 гр — 11,99 рубля (зніжка 37%)

Калі вы ідзяце ў госці і не ведаеце, што падарыць у якасці невялікага, але прыемнага знака ўвагі, то раім звярнуць увагу на святочныя пакункі гарбаты. Гэта нядорага, прыгожа, магчыма, крыху банальна, але гарбату п’юць усе, таму заўсёды будзе дарэчы.

Гарбату Basilur «1001 ноч» і «White Moon» з серыі Oriental Collection да 18 снежня ў крамах «Гіпа» шукайце ў акцыйных прапановах.

Санкі-лядзянкі — 36,99 рубля (зніжка 33%)

Як кажуць, сані трэба рыхтаваць летам. Хаця беларускія зімы ў апошні час не адрозніваюцца вялізнымі снежнымі гурбамі, трэба быць гатовым, каб пры нагодзе хуценька схапіць лядзянкі і бегчы на найбліжэйшую горку катацца.

Фарэль слабасалёная, 300 гр — 9,99 рубля (зніжка 32%)

Мяса фарэлі даволі тлустае, утрымлівае нямала вітамінаў і асабліва кіслаты амега-3, якая грае важную ролю ў падтрыманні правільнага ўзроўню халестэрыну. Значна стымулюе працу мозга і станоўча ўздзейнічае на нервовую сістэму. 

Pepsi, 1,5 л — 1,49 рубля (зніжка 29%)

Ці ведаеце вы чалавека, які не любіць колу? Адзін з самых традыцыйных безалкагольных напояў на любым стале, які ў дадатак можна выкарыстоўваць для прыгатавання розных кактэйляў.

Паўтаралітровая бутэлька Pepsi да 18 снежня каштуе ўсяго 1,49 рубля.

Набор для піцця Brighton Aperitiv, 7 прадметаў — 22,99 рубля (зніжка 27%)

Набор складаецца з 6 шклянак аб’ёмам 270 мл і вялікага вядзерцам для лёду аб’ёмам 1,2 л. 

Тое, што трэба для кампаніі і ў якасці падарунка на Новы год.

Аснова для глінтвейну, 180 гр — 2,29 рубля (зніжка 23%)

Каб прыгатаваць святочны зімовы напой, не трэба асабліва замарочвацца, бо ўсе патрэбныя інгрэдыенты ўжо сабралі ў адным пакунку. Проста дадайце віно і садавіну.

Адной упакоўкі хопіць нават для вялікай кампаніі.

Падсумоўваем:

ПрадуктЦана на акцыі, рубліПапярэдняя цана, рубліЗніжка, %
Елка сінтэтычная, 150 см42,9979,9946%
Ікра ласасёвая, 140 гр14,9925,0040%
Сродак для мыцця посуду Morning Fresh, 450 мл2,293,7839%
Кансерваваныя гарошак і кукуруза HEINZ1,892,9837%
Гарбата Basilur Oriental Collection, 100 гр11,9918,9937%
Санкі-лядзянкі36,9954,9933%
Фарэль слабасалёная, 300 гр9,9914,7932%
Pepsi, 1.5 л1,492,0929%
Набор для піцця Brighton Aperitiv22,9931,3927%
Аснова для глінтвейну, 180 гр2,292,9923%

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930