Знайсці
03.12.2019 / 16:204РусŁacБел

Што мы слухалі ў лістападзе — топ-10 альбомаў месяца АЎДЫЯ

Апошні ў гэтым годзе агляд музычных навінак. Што прыемна, зноў не абышлося без беларускіх гуртоў. Добрага праслухоўвання. 

Michael Kiwanuka — KIWANUKA

Трэці студыйнік брытанскага музыкі Майкла Ківанукі, каго шмат параўноўваюць з Білам Уізэрсам, Оцісам Рэдзінгам і нават Джымі Хэндрыксам.

І нездарма, бо новы альбом гучыць так, нібы ён быў запісаны ў 70-х, і спалучае ў сабе як элементы соўлу і блюзу, так і псіхадэлічны рок. 

Shortparis — Так закалялась сталь

Расійскі гурт вызначае сябе як апазіцыю сучаснай музычнай сцэне і эпатуе слухачоў правакацыйнымі вобразамі, тэкстамі і кліпамі. 

«Как закалялась сталь» — кампазіцыя з дзевяці разнародных частак. Рэліз выбудаваны як рух ад глянцавых формаў да пратэсту, які толькі ілюзорна магчымы ўнутры поп-культуры.

SebastiAn — Thirst

Французскі электроншчык SebastiAn з'явіўся на сцэне ў сярэдзіне 2000-х як таямнічая постаць, якая грае нетрывіяльны french touch, спрадзюсіраваў альбом Charlotte Gainsbourg пад назвай Rest, запісаў дэбютную пласцінку Total і «знік».

Праз восем гадоў SebastiAn прадставіў новы лонгплэй Thirst. Напяты, як струна, фрывольны, месцамі цёмны альбом, пабудаваны на сучасным сінт-гучанні мінорных клавішных пасажаў.

Без Білета — Легенда

28 снежня на «Мінск-Арэне» ў знанага беларускага гурта адбудзецца развітальны канцэрт. Сумна, але гурт, заснаваны ў 1999 годзе, вырашыў паставіць кропку ў сваім існаванні.

Што будзе далей, пакажа час. А пакуль можаце паслухаць альбом, у які ўвайшлі пераапрацаваныя найлепшыя песні гурта.

Дельфин — КРАЙ

«Край» — гэта калі не працяг леташняга альбоам 442, то як мінімум яго адваротны бок.

«Падзеі, што адбываюцца вакол нас, як бы нам гэтага ні не хацелася, усё роўна ўплываюць на наша жыццё. У працы над альбомам «Край» я думаў пра тое, якія ў сувязі з гэтым думкі, пачуцці, станы авалодваюць людзьмі, і пра тое, якія працэсы ва ўнутраным свеце чалавека правакуюць знешнія фактары», — распавёў аб новым рэлізе сам Дэльфін.

Grebz — Рэппєq

Памятаеце песню «Тает лёд», якая пару гадоў таму гучала з кожнага праса? «Грыбы» так хутка з'явіліся на рэп-сцэне і настолькі ж хутка зніклі.

Цяпер украінцы называюцца Grebz, яны паглядзелі на шоу-бізнэс знутры і максімальна, здаецца, захацелі ад яго дыстанцыравацца. Дуэт пазбавіўся прадзюсера Юрыя Бардаша, усялякіх кантрактных абавязкаў і робіць цяпер андэграўдны хіп-хоп. 

Coldplay — Everyday Life

Плытка складаецца з дзвюх частак: Sunrise і Sunset, — якія адлюстроўваюць два розныя бакі чалавечага жыцця. 

Альбом стварае дзіўнае, калі не сказаць неадназначнае, ўражанне. Як выказаўся ў адным з інтэрв'ю Крыс Марцін: «Увесь альбом пра тое, як быць чалавекам. Кожны дзень — гэта пышна, кожны дзень — гэта кашмарна і кожны дзень — гэта дабраславенне». 

Lindemann — F&M

Дуэт Lindemann выпусціў другі поўнафарматны альбом пад назвай F&M (Жанчына і Мужчына).

Дыск выйшаў праз 4 гады пасля рэлізу дэбютнага лонгплэя Skills in Pills сумеснага праекта Ціля Ліндэмана і Петэра Тэгтгрэна. У гэты раз альбом цалкам нямецкамоўны, а трэк-ліст утрымлівае шэраг песень, прадстаўленых вясной 2018 гадоў у спектаклі Hänsel und Gretel, у стварэнні якога брала ўдзел дачка Ліндэмана.

Суцэльнае свята для аматараў Rammstein.

Pianoбой — ХІСТОРІ

Праца над альбомам вялася два гады. За гэты час, па словах самога Дмытро Шурава, з ім адбылося шмат розных рэчаў: дрэннае і добрае. У рэшце рэшт усё гэта прывяло да магутнага і жыццесцвярджальнага пучка эмоцый пад назвай Хісторі.

Leonard Cohen — Thanks For The Dance

Прыканцы лістапада выйшаў пасмяротны альбом вялікага Леанарда Коэна.

Здавалася, «You Want It Darker» зрабіла кропку ў музычнай спадчыне Коэна, але ён даручыў сыну скончыць працу над матэрыялам, які сам аўтар не скончыў.

Нашы папярэднія агляды:

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера