Знайсці
02.12.2019 / 09:399РусŁacБел

Міністр Караеў распавёў, на што будзе нацэлена міліцыя ў барацьбе з наркотыкамі

Пра гэта міністр унутраных спраў Юрый Караеў заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» на АНТ, адзначае БелТА.

У наркабарацьбе міліцыя нацэлена на раскрыццё буйных каналаў паставак, затрыманне арганізатараў.

«Арыентуем байцоў на тое, каб яны ганяліся не за дробнымі збытчыкамі, а за тымі, хто пастаўляе, каб перакрыць гэтую трубу ў самым яе шырокім месцы», — сказаў ён.

Па словах міністра, трэба дакладна падзяляць тых, хто імкнецца ўзбагаціцца, стварае наркалабараторыі, прывозіць наркотыкі ў краіну, калечыць жыцці і лёсы і тых, хто аднойчы спатыкнуўся.

У 2014 годзе, калі краіну захліснула хваля сінтэтычных наркотыкаў, былі прынятыя комплексныя меры. Барацьба, якая вялася на ўсіх напрамках, дала магчымасць дасягнуць мэты. Зараз, лічыць Юрый Караеў, важна зрушыць увагу да прафілактыкі, асноўныя намаганні накіраваць на барацьбу з пастаўкай наркотыкаў у краіну, рэкламай, інтэрнэт-крамамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера