Знайсці
02.12.2019 / 08:1814РусŁacБел

Вакол Расіі з'явіцца суцэльнае радыёлакацыйнае поле

Суцэльнае радыёлакацыйнае поле будзе створана вакол межаў Расеі, каб загадзя адсачыць пускі крылатых ракет, пад'ём ў паветра баявой авіяцыі і іншыя аэрадынамічныя цэлі, піша tass.ru са спасылкай на Мінабароны РФ.

У новую сістэму ўвойдуць загарызонтныя станцыі тыпу «Кантэйнер», першая з якіх заступіла на баявое дзяжурства 1 снежня ў Мардовіі. Новая РЛС здольная адсачыць масавы ўзлёт авіяцыі, пуск крылатых ракет або старт гіпергукавых апаратаў за дзве тысячы кіламетраў ад заходніх і паўднёвых межаў Расіі.

Наступная станцыя падобнага тыпу павінна прыкрыць арктычны кірунак.

Праца станцый «Кантэйнер» заснаваная на прыёме радыёсігналу, адбітага ад іёнасферы.

У цяперашні час у РФ створана суцэльнае радыёлакацыйнае поле сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе. У сістэму ўваходзяць РЛС тыпу «Варонеж», іх галоўная задача — адсачыць пускі балістычных ракет па расійскай тэрыторыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера