Знайсці
01.12.2019 / 20:366РусŁacБел

Міністр фінансаў распавёў, як будуць спаганяць дарожны падатак у будучыні

Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект указа аб змене існуючай сістэмы выплаты дзяржпошліны за доступ транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Ён прадугледжвае ўвядзенне замест дзяржпошліны платы, якая будзе насіць непадатковы характар, у тым жа памеры, які дзейнічае цяпер, заявіў у эфіры праграмы «Тыдзень» тэлеканала СТВ міністр фінансаў Максім Ермаловіч, паведамляе Tut.by.

— Але пры гэтым мы ўпарадкавалі льготы, стварылі механізмы стымулявання грамадзян на выплату гэтага збору на працяглы перыяд. Далі права грамадзянам выплачваць гэты збор на мінімальны тэрмін — адзін месяц. І ён адвязаны ад тэхагляду аўтамабіля, — адзначыў Ермаловіч.

З іншага боку, дадаў ён, дзяржава ўзмацняе кантроль за гэтымі плацяжамі.

Пытанне аб тым, як спаганяць гэты збор, абмяркоўвалася даўно. Ёсць апаненты, якія лічаць, што прапанаваны Мінфінам механізм досыць складаны.

— І самым простым і справядлівым лічаць уключэнне ўсёй фінансавай нагрузкі па дарожным будаўніцтве ў кошт аўтамабільнага паліва праз павелічэнне акцызаў альбо ўвядзенне нейкага дадатковага падатку на аўтамабільнае паліва, — дадаў Ермаловіч.

Але ў гэтым выпадку рост цаны склаў бы больш за 10 капеек на кожным літры.

— І ўся гэтая нагрузка, якая складае сотні мільёнаў рублёў, праз паліва размяркоўваецца практычна на ўсе тавары, якія перавозяцца, уключна з харчовай групай. Адпаведна, гэта прывядзе да агульнага росту коштаў на харчовыя тавары. То бок людзі, у якіх няма аўтамабіляў, заплацяць гэты збор. У якіх ёсць аўтамабілі — заплацяць і праз паліва, і праз прадукты харчавання. Гэтая сістэма ў канчатковым выніку для грамадзян будзе найменш справядлівай. Мы потым не будзем разумець, хто ў выніку заплаціць гэтую дзяржпошліну, — аргументаваў міністр.

Паводле яго ацэнкі, пройдзе яшчэ адно абмеркаванне, на якім будзе прынята канчатковае рашэнне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930