Знайсці
01.12.2019 / 15:563РусŁacБел

У стыкавыя матчы за выжыванне адправіўся «Дняпро»

Сёння скончыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Галоўная інтрыга была ў тым, хто зойме 14-е месца і будзе гуляць у стыкавых матчах за права застацца ў вышэйшай лізе. На гэта прэтэндавалі адразу некалькі камандаў, прычым дзве іх сышліся ў вочным паядынку: «Энергетык-БДУ» і «Дняпро».

«Энергетык» перамог 5:3, і «Дняпро» заняў 14-е месца. І цяпер будзе гуляць з брэсцкім «Рухам», што фінішаваў на трэцім месцы ў першай лізе.

Пераможца двубою застанецца (заваюе месца) ў вышэйшай лізе

Дынама Брэст — 75, БАТЭ — 70, Шахцёр — 65, Дынама Мінск — 50, Іслач — 47, Тарпеда-БелАЗ — 45, Гарадзея — 44, Славія — 37, Нёман, Мінск — 36, Слуцк — 34, Энергетык — 33, Віцебск — 31, Дняпро — 30, Гомель — 29, Тарпеда Мінск — 6.

Вышэйшую лігу таксама пакідаюць «Гомель» і «Тарпеда-Мінск», што развалілася цалкам. 

Выйшлі ў вышэйшую лігу «Смалявічы» і «Белшына».

У мінулым годзе «Дняпро» ўжо вылятаў з вышэйшай лігі, але дзякуючы аб'яднанню з «Промнем» здолеў там застацца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930