Даслаць навіну
Знайсці
01.12.2019 / 15:49 11

У Рызе накрылі бардэль у цэнтры горада. Там працавалі беларускі, украінкі і расіянкі

У бардэлі, які дзейнічаў у прыватным доме ў цэнтры Рыгі, пераважна працавалі грамадзянкі Беларусі, Украіны і Расіі. Пра гэта паведамляе Delfi. Пры гэтым вядома, што на тэрыторыю Латвіі яны заехалі і пражывалі легальна.

На момант паліцэйскай аперацыі ў падпольным бардэлі знаходзіліся чатыры прастытуткі, якія аказвалі кліентам паслугі інтымнага характару. Як адзначылі ў паліцыі, супраць жанчын ніякіх санкцый прымяняць не будуць. Верагодна, яны будуць праходзіць па справе як пацярпелыя.

Інфармацыя пра тое, што ў Рызе дзейнічае публічны дом, была атрымана на пачатку лістапада. Дадзеныя сведчылі пра тое, што ў прыватным доме пражываюць грамадзянкі іншых дзяржаў, якія там жа аказваюць платныя паслугі інтымнага характару. Таксама былі атрыманы дадзеныя аб тым, што да справы датычная група сутэнёраў.

Падчас праверкі інфармацыі 23 лістапада паліцыя затрымала раней не судзімых 29-гадовых мужчын, якія падазраюцца ў сутэнёрстве. Устаноўлена, што адзін з іх быў сутэнёрам і даваў заданні дзяўчатам, а другі быў яго памочнікам. Трэцяга падазраванага — 49-гадовага ўласніка дома — затрымалі 26 лістапада.

Вядома, што бардэль працаваў у цэнтры Рыгі з пачатку 2019 года. Дзяўчат з іншых краін вербавалі для занятку прастытуцыяй праз інтэрнэт. Іншаземкі часта мяняліся, жылі ў доме і працавалі па некалькі тыдняў. Следства па справе працягваецца.

NN.by

2
ЯНКА / адказаць
01.12.2019 / 23:54
★ ТУТКІ ВАМ НЯ ТАМКІ ★ Хто хоча палаха'ць, загледзьце ў сеціве аб'явы прасьці-, Госпад, -тутак. Бо тамака часьцяком на тузін дзяўчат адзін і тэй жа тэлефонны нумарок. Гэта сутанорка ці сутанор жаночым голасам выковаюць свае прамыя «абавязкі», косячы пад падначаленых і так зьбіраючы да іх, у бардэль, кліентаў. ★ І яшчэ. Калі на здымку, што ў аб'яўцы, вы загледзеце страсную мілавіцу, а вас сустрэне ў кватэры баба Сара... І вы спытаеце: «А гдзе жэ мілавіца..?». То баба Сара, хутчэй, скажа: «Я замест іё. І шчас цібя я ўкушу, штоп прыдаць страсьці!». Ага, і паспрабуй ты ўцякчы... ★
4
american / адказаць
02.12.2019 / 00:59
Скрепные патриоты-имперцы рассказывают нам как все латыши и литовцы уехали в Германию и Британию мыть унитазы . 
1
american / адказаць
02.12.2019 / 01:01
Джанни Родари,
Прихожу домой. Открываю газету. Всё про проституток,
https://nn.by/?c=ar&i=242052

так было всегда , только тип проституток менялся . 
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31