Знайсці
01.12.2019 / 15:162РусŁacБел

Зніклага больш за тыдзень таму 18-гадовага хлопца з Ляхавіч знайшлі загінулым

Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 18-гадовага хлопца, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк.

Малады чалавек апоўдні 20 лістапада пайшоў з інтэрната каледжа ў Ляхавічах. Куды ён мог накіравацца, блізкім і знаёмым было невядома. Пошукамі хлопца займаліся супрацоўнікі міліцыі, дапамагалі валанцёры.

«Цела юнака ў лясным масіве ў некалькіх кіламетрах ад яго месца жыхарства выявіў мінак. Па факце смерці следчыя праводзяць праверку. Пры аглядзе месца здарэння прыкмет, якія паказваюць на крымінальны характар ​​смерці юнака, не выяўлена», — сказаў Дзмітрый Іванюк.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера