Знайсці
01.12.2019 / 13:223РусŁacБел

Лукашэнка 2 снежня едзе з афіцыйным візітам у Сербію

Аляксандр Лукашэнка 2-3 снежня будзе з афіцыйным візітам у Сербіі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Фота з архіва прэс-службы прэзідэнта

У Бялградзе Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. На сустрэчы ў вузкім і пашыраным колах кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі.

«Асаблівую ўвагу прэзідэнты нададуць перспектывам павелічэння тавараабароту, ініцыятывам па стварэнню сумесных вытворчасцей і запуску ўзаемных інвестыцыйных праектаў. Таксама абмяркуюць рэгіянальны і сусветны парадак дня, супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках», — распавялі ў прэс-службе. Па выніках перамоваў будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.

Праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі прадугледжана яго сустрэча са старшынёй Народнай скупшчыны Сербіі Маяй Гайковіч і дэпутатамі вышэйшага заканадаўчага і канстытуцыйнага органа краіны.

У гэтыя ж дні ў Бялградзе пройдзе беларуска-сербскі бізнэс-форум, на якім чакаецца падпісанне камерцыйных кантрактаў і пагадненняў.

Апошні раз прэзідэнты Беларусі і Сербіі бачыліся ў чэрвені гэтага года: Аляксандр Вучыч прылятаў у Мінск, каб наведаць II Еўрапейскія гульні.

У Сербіі дзейнічаюць лініі па зборцы трактароў МТЗ і аўтобусаў МАЗ, вядзецца праца па стварэнні сумеснай вытворчасці камбайнаў «Гомсельмаш» у Крагуевацы. Ажыццяўляецца праект па выпуску для МУС Сербіі 33 пажарных машын на базе шасі МАЗ.

На тэрыторыі Беларусі сэрбская кампанія «Дана Холдынг» працягвае рэалізацыю буйных будаўнічых праектаў — «Маяк Мінска» і «Мінск-Мір». Усяго ў Беларусі зарэгістравана 7 арганізацый з удзелам сербскага капіталу.

Чытайце таксама: 

Вучыч распавёў, як былы прэзідэнт Сербіі хаваўся ад Лукашэнкі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930