Знайсці
01.12.2019 / 11:3527РусŁacБел

Мінчук паскардзіўся на метро: Падманваюць, што «цягнік далей не ідзе». Але ён жа ідзе, хай і ў тупік!

Пільны мінчук Павел Місуна звярнуў увагу на прыкрую — прынамсі, на яго думку — недакладнасць у сталічным метро: на канцавых станцыях гучыць звыклая ўсім пасажырам фраза пра тое, што цягнік далей не ідзе.

«Але ж насамрэч цягнік далей ідзе, у чым кожны можа вельмі проста пераканацца. Такім чынам, гэтая фраза не адпавядае рэчаіснасці і ўводзіць у зман пасажыраў», — перакананы Павел.

Ён не паленаваўся і пісьмова звярнуўся ў Мінскі метрапалітэн з просьбай прыбраць фразу з паведамленняў.

Метрапалітэн стаў тлумачыць неабыякаваму пасажыру прынцып сваёй працы. Маўляў, у тупіках на канцавых станцыях адбываецца змена кірунку руху, а знаходзіцца там абы-каму нельга. Таму ніякага падману няма.

Гэтым адказам Павел Місуна абурыўся яшчэ больш. 

«Метрапалітэн у сваім адказе прызнае факт таго, што цягнік далей ідзе, пішучы «дадзеная тэхналагічная аперацыя праводзіцца ў спецыяльна абсталяваных для гэтага тупіках, куды састаў накіроўваецца пасля высадкі пасажыраў на станцыі», — наракае Павел.

«Чаму б не адказаць, што няма грошай, а як з’явяцца, то зробім адпаведныя змены?» — падсумоўвае ён, упэўнены, што ў будучыні пераможа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930