Жонка Сяргея Румаса распавяла, як спрачалася з ім наконт закона аб адтэрміноўках і гомельскай настаўніцы
Жанна Румас напярэдадні 50-гадовага юбілею мужа, прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса, дала вялікае інтэрв'ю Tut.by. Сярод іншага яна распавяла, што абмяркоўвае з мужам рэзанансныя падзеі ў краіне і не заўсёды з ім згаджаецца.
— Часта дома абмяркоўваеце нейкія рэзанансныя падзеі?
— Бывае.
— Прыведзяце прыклад, калі вашы пункты гледжання разыходзіліся?
— Спрачаліся наконт адтэрміновак у войска, наконт гомельскай настаўніцы.
— Якое было ваша меркаванне?
— Лічу, што настаўніцу трэба было пакараць. Я абапіралася на відэа ў інтэрнэце. Згодная, што цяпер дзеці бываюць не падарунак. Але калі цябе можа вывесці з сябе 10-гадовы школьнік, каб ты пачала лаяцца матам, то мне здаецца, што настаўнік маральна выгарэў.
Што тычыцца службы ў войску, то я таксама не згодная, што туды трэба заганяць сілай. Дзяржава марнуе вялікія грошы на адукацыю. Далей людзі павінны рэалізоўваць свае прафесійныя веды на практыцы. А які эфект ад паходу на год у войска? Некаторыя, давайце казаць шчыра, за гэты час ні разу не бачылі аўтамата. Мне здаецца, нам трэба рухацца да прафесійнай арміі, а не зганяць туды ўсіх запар. Можа гэта мой такі жаночы погляд, таму што я маці чацвярых хлопчыкаў. Сяргей пераконваў мяне, паказваў графікі, што хутка будзе няма каму служыць і гэтак далей. Плюс ён быў вайскоўцам.