Знайсці
01.12.2019 / 09:4611РусŁacБел

Вучыч распавёў, як былы прэзідэнт Сербіі хаваўся ад Лукашэнкі

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у перадачы на ​​мясцовым тэлебачанні распавёў, як экс-кіраўнік краіны Барыс Тадзіч хаваўся ад беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі ў рэстаране. Сітуацыя ўсплыла на фоне скандалу ў Сербіі праз афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў краіну на наступным тыдні, піша Tut.by.

Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Вучыч. Фота прэс-службы кіраўніка Беларусі

— Я з задавальненнем прыму Лукашэнку! Гэта чалавек, які заўсёды быў разам з народам Сербіі. Ні ў адным сваім выступе ён не быў супраць Сербіі, ніколі не галасаваў супраць Сербіі! І як жа мы яго не прымем?

Тадзіч [экс-прэзідэнт Сербіі — Рэд.] хаваўся ад яго ў рэстаране на «Капаоніку» [курорт у Сербіі]. Казаў, калі ён [Лукашэнка] катаўся на лыжах: «Мы не можам бачыцца на публіцы!». Я не буду хавацца і весці таемныя перамовы. Як мы не прымем лідара брацкай краіны? Як я магу не прыняць такіх сяброў, толькі каб мяне ніхто не стаў вінаваціць? — пераклад прамовы Вучыча прыводзіць Telegram-канал Пул Першага.

Так кіраўнік Сербіі адрэагаваў на пазіцыю старшыні Дэмакратычнай партыі Сербіі Санды Рашковіч-Івіч з нагоды візіту ў краіну прэзідэнта Беларусі. У праграме запланавана сустрэча Лукашэнкі са старшынёй Народнай скупшчыны [парламента —Рэд.] Сербіі Маяй Гайковіч і дэпутатамі.

Санда Рашковіч-Івіч заявіла, што праз пазіцыю Лукашэнкі па Косаве [Мінск незалежнасць Косава не прызнае — Рэд.], прэзідэнт Сербіі павінен прыняць госця, але сустрэча беларускага прэзідэнта з мясцовымі дэпутатамі — здзек з дэмакратыі, перадае Danas.

— У Беларусі ў парламенце няма апазіцыі. Вясной, мабыць, перад парламенцкімі выбарамі ў нас выступіць Кім Чэн Ын, каб падзяліцца з рэжымам вопытам і перадаць веды пра выбарчыя працэсы, — заявіла палітык. Вучыч прысароміў Рашковіч-Івіч за такія выказванні.

Што тычыцца гісторыі з экс-прэзідэнтам Тадзічам, то Лукашэнка сапраўды ездзіў катацца на лыжах у Сербію ў сакавіку 2009 года. Прэзідэнт і яго світа жылі ў гатэлі «Гранд» у турыстычным цэнтры «Капаонік». Там жа ў гэты час, па дадзеных СМІ, знаходзіўся і Тадзіч. Ці адбылася тады сустрэча двух прэзідэнтаў, не паведамлялася.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930