Знайсці
30.11.2019 / 16:464РусŁacБел

Канец эры БАТЭ і апошняя інтрыга чэмпіянату. Чым завяршаецца сезон у вышэйшай лізе

У чэмпіянаце Беларусі па футболе засталося вырашыць роўна адно пытанне: у каго з чатырох каманд — «Віцебск», «Слуцк», «Дняпро» або «Энергетык-БДУ» — сезон прадоўжыцца яшчэ на два «стыкавыя» матчы. Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы ў апошні раз анансуем тур «вышкі».

Брэсцкае «Дынама» стала новым чэмпіёнам Беларусі, завяршыўшы гегемонію БАТЭ, што цягнулася з 2006 года і моцна ўсім надакучыла. Тытул берасцейцам прынесла хатняя перамога над «Віцебскам», і «дынамаўскае» дэрбі ў апошнім туры цяпер мае статус выставачнай гульні.

Фота: «Дынама-Брэст».

У беларускім класіка БАТЭ разграміў мінскае «Дынама», але гэтага не хапіла для таго, каб наблізіцца да Брэста. У паралельных матчах «Шахцёр» прайграў «Мінску», «Іслач» — «Славіі», а «Тарпеда-БелАЗ» — «Дняпро», што канчаткова вызначыла як першую чацвёрку ў табліцы, так і другога няўдачніка чэмпіянату.

«Гомелю» трэба было перамагаць у Гарадзеі, што і адбылося. Але «Дняпро» змог таксама перамагчы, таму ў першую лігу адпраўляюцца гамельчукі. 

Хто адправіцца ў «стыкі»?

Як было згадана вышэй, патрапіць у «стыкавыя» матчы могуць ажно чатыры каманды: «Віцебск», «Слуцк», «Дняпро» і «Энергетык-БДУ», прычым магілёўцы і мінчукі будуць гуляць паміж сабой у Мінску.

На гэты момант у табліцы сітуацыя наступная:

«Слуцк» можа патрапіць у «стыкі» у наступным выпадку: каманда прайграе «Нёману», «Віцебск» набірае балы са «Славіяй», а «Энергетык-БДУ» і «Дняпро» гуляюць унічыю. Тады ў случчакоў, мінчукоў і магілёўцаў будзе па 31 бале, а розніца мячоў у гэтай тройцы будзе найгоршай у «Слуцка» (колькасць балаў у вочных матчаў трох каманд будзе аднолькавай).

«Віцебск» трапіць у «стыкі» у наступным выпадку: каманда прайграе «Славіі», «Слуцк» прайграе «Нёману», а мінчукі з магілёўцамі гуляюць унічыю. Тады ва ўсіх чатырох каманд будзе аднолькавая колькасць балаў і будуць лічыцца матчы ўнутры гэтай чацвёркі. А там у «Віцебска» найгоршая статыстыка.

Пры роўнай колькасці балаў у «Віцебска», «Энергетыка-БДУ» і «Дняпро», чатырнаццатымі акажуцца магілёўцы. Тое ж адбудзецца, калі віцебчукі і случчакі набяруць балы, а на Сямашкі будзе зафіксавана нічыя, бо ў першым крузе перамога была за «Энергетыкам». 

Складана, але выснова такая, што найбольшая імавернасць трапіць у «стыкі» застаецца ў «Дняпро», і ім трэба разлічваць толькі на перамогу.

Цяпер пра матчы больш падрабязна. Усе яны пачнуцца 1 снежня а 14-й гадзіне.

«Тарпеда-БелАЗ» — БАТЭ

Як у Жодзіне новы год сустрэлі, звольніўшы Алега Кубарава, так яго і правялі. Нестабільнасць пад кіраўніцтвам Вадзіма Скрыпчанкі працягнулася яшчэ большай на чале з Юрыем Пунтусам. «Тарпеда» не змагло скарыстацца стратамі мінскага «Дынама» з «Іслаччу» і застаецца на шостым радку, маючы ўсяго адзін бал перавагі над «Гарадзеяй». 

З БАТЭ ўсё зразумела. Меркавана, гэта будзе апошні матч Аляксея Багі ў якасці трэнера барысаўцаў, таму каманда будзе матываванай наколькі гэта магчыма.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Шахцёр» — «Гарадзея»

  • Салігорск, стадыён «Будаўнік».
  • Матч першага круга — 0:0

Пасля першага тайма гульні «Гарадзея» - «Гомель», які скончыўся з лікам 0:3, на трыбунах стадыёна засталіся толькі самыя адданыя заўзятары «цукровых». Нягледзячы на тое, што каманда праводзіць свой самы паспяховы сезон у вышэйшай лізе, патрабаванні да яе застаюцца вельмі высокімі.

«Шахцёр» заваёўвае чарговы незалаты медаль чэмпіянату і будзе рыхтавацца да зімовай спячкі.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Дынама-Мінск» — «Дынама-Брэст»

Калі ўсе мінулыя гады мінскае «Дынама» было больш паспяховым за брэсцкае, то сёлета ўсё перавярнулася дагары нагамі. Хаця мінчукі засталіся адзінымі, хто змог перамагчы Брэст у чэмпіянаце.

Прагноз «НН»: нічыя.

«Іслач» — «Мінск»

  • Стадыён ФК «Мінск».
  • Матч першага круга — 3:3

На гэтым тыдні ў абаронцы «Іслачы» Сяргея Канцавога ад лейкеміі памерла маленькая дачка. У сувязі з гэтым матчы 30 тура будуць пачынацца з хвіліны маўчання.

Каманда Віталя Жукоўскага не зможа ўзяць планку ў 50 балаў, але ў любым выпадку гэта найлепшы сезон у гісторыі «ваўкоў» — паўфінал кубка і, імаверна, пяты радок табліцы.

Прагноз «НН»: перамога «Іслачы».

«Віцебск» — «Славія»

  • ЦСК ФК «Віцебск».
  • Матч першага круга — 1:0

Летась «Віцебск» да апошняга змагаўся за медалі. Сёлета можа нават вылецець пры некаторых раскладах. Хаця імавернасць такога выніку мінімальная, але яна ёсць, і ў міжсезонні кіраўніцтву віцебчукоў трэба будзе правесці сур'ёзную працу, каб такога больш не адбылося.

Прагноз «НН»: «Віцебск» не прайграе і не вылеціць у «стыкі».

«Слуцк» — «Нёман»

  • Слуцк, стадыён «Гарадскі».
  • Матч першага круга — 0:0

У «Слуцку» настолькі ўпэўненыя ў тым, што каманда не можа вылецець, што тыдзень таму ў спарынгу са «Смаленскам» (случчакі тур прапускалі) трэнерскі штаб праглядаць цэлую групу гульцоў. «Цукровыя» ужо пачынаюць чарговую традыцыйную для міжсезоння перабудову. Хаця больш лагічна было б пачаць перамены з трэнерскага штаба.

Прагноз «НН»: нічыя (хутчэй за ўсё 0:0) і «Слуцк» не вылеціць у «стыкі».

«Энергетык-БДУ» — «Дняпро»

  • Мінск, РЦАР-БДУ.
  • Матч першага круга — 4:3

Год таму «Прамень» у апошнім туры выратаваўся ад вылету, праз год той жа самы лёс напаткаў і «Дняпро».

Нягледзячы на неблагую канцоўку сезону ў магілёўцаў, трэба адзначыць і «Энергетык» — у апошніх сямі турах чатыры перамогі і ўсяго адна параза.

Прагноз «НН»: вызначыць пераможцу максімальна складана, але думаем, што на баку «Энергетыка» будзе і хатняя сінтэтыка, на якой будзе максімальна складана гуляць у першы зімовы дзень. Прагноз — «Энергетык» не прайграе.

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда» ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. Гэтым разам перамогу атрымае «Гомель», але ім ужо нічога не дапаможа. 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах, і схадзіце ў апошні раз на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930