Даслаць навіну
Знайсці
29.11.2019 / 18:47 88

Сямашка: Прэзідэнты дамовіліся стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі кіруючымі функцыямі

Беларусь і Расія працягваюць працу над узгадненнем дарожных карт паглыбленай інтэграцыі і паралельна вырашаюць праблему цэн на энерганосьбіты ў 2020 годзе, расказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, паведамляе Tut.by.

Павялічыць выяву

— Прэзідэнты дамовіліся, што мэты заяўлены грандыёзныя і яны не павінны змяняцца. Гэта пераход на ўніфікаванае падатковае заканадаўства, стварэнне адзіных рынкаў нафты, газу і электраэнергіі, стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расія і Беларусь аддаюць наверх пэўныя кіруючыя функцыі з абавязковым выкананнем. Такая задача зараз вырашаецца.

Сямашка распавёў, што з 31 падрыхтаванай дарожнай карты паглыбленай інтэграцыі 20 карт «абсалютна ўзгодненыя» па выніках нядаўняй сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Да 7 снежня, адзначыў пасол, застаецца тыдзень, трэба «знайсці кансэнсус, кампраміс, каб мінімізаваць разыходжанні».

— Над гэтым і працуем. А далей апошняе слова будзе за прэзідэнтамі краін. Перакананы, задачы будуць вырашаны, — адзначыў Сямашка.

Ён растлумачыў, што ў дарожных картах прапісана стварэнне адзіных рынкаў да 2021 года, але яшчэ трэба пражыць цэлы год, 2020-ы, мець пэўную цану на газ, вырашыць праблему кампенсацыі падатковага манеўру.

Працяг: Беларускае пасольства ў Расіі: Словы Сямашкі пра агульны парламент і ўрад вырваныя з кантэксту

Апытанка

Tut.by

1
счётчик Гейгера / адказаць
01.12.2019 / 00:43
Абыяка, Абыяка / 
29.11.2019 / 19:42
https://nn.by/?c=ar&i=241998#startcomments

NO COMMENTS/////  Змагары.... Адбелівацель М. № 1.
6
шлёма / адказаць
01.12.2019 / 10:50
циник, все показали предвыборные пикеты оппозиции. Никто не идет за оппозицией. Откровенно показал отношение общества к незалежнасти сбор на пл. Свободы народа ЗА НЕЗАЛЕЖНАСТЬ. На призыв Статкевича народ не откликнулся, не пришел защищать незалежнасть. Власти все это видят, что незалежнасть людям пофиг и сейчас уже сдают суверенитет в открытую. Так что протесты должны были быть уже вчера.
0
Козік / адказаць
02.12.2019 / 12:31
«Почему наших калининградцев? Я и Ельцину...и Владимиру Владимировичу часто говорю, когда обсуждаем какие-то проблемы: «да подожди, Калининград - это наша область. Мы за неё отвечали и отвечаем, прежде всего, а не Россия». Путин говорит: «Я не против».

Рыгоравіч ізноў узяўся за сваё, як і дваццаць гадоў назад меціць на месца расейскага цара.  Папулярнасць Пуціна падае, а тут ён на “залатым кані”. На Беларусі народзец не той, алмазамі і золатам нідзе не прабівае.  Няма дзе яму па-сапраўднаму развярнуцца...
Спрабуе такім чынам выслізнуць з абдымкаў беларускіх праваахоўных ворганаў...



Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31