Даслаць навіну
Знайсці
29.11.2019 / 13:13 12

Лявон Вольскі перазапісаў і намаляваў «Тры чарапахі»

Вядомы хіт «Тры чарапахі» атрымаў новую аранжыроўку і адмысловае лірык-відэа, да якога Лявон Вольскі ўласнаруч напісаў усе тэксты і намаляваў ілюстрацыі.

Аўтар аранжыроўкі — нарвежскі саўндпрадзюсер Снорэ Бергеруд, вядомы па апошніх сольных альбомах Вольскага.

«Мы даўно граем на канцэртах гэты варыянт «Трох чарапахаў» і трэба было зафіксаваць яго. Для лірык-відэа спачатку проста хацелі напісаць тэкст, а потым з’явілася ідэя дадаць у яго яшчэ і малюнкі. Рабілася ўсё хутка, але весела, і гэты настрой добра пасуе песні», — каментуе Лявон Вольскі.

Што з гэтага атрымалася, можна паслухаць і ўбачыць у відэа, створаным пры падтрымцы партнёрскай праграмы MediaCube Network.

Такую ж назву — «Тры чарапахі» — атрымаў свежы міні-альбом Лявона Вольскага, у які разам з загалоўнай песняй патрапілі яшчэ два перазапісаныя разам хіты N.R.M. яго аўтарства: «Лёгкія-лёгкія» і «Паветраны шар». Рэліз дасяжны на ўсіх галоўных лічбавых пляцоўках.

Усе гэтыя песні і шматлікія іншыя хіты за 35 гадоў музычнай кар’еры Лявона Вольскага прагучаць на найбліжэйшым канцэрце ужо ў гэтую суботу, 30 лістапада, у Гародні ў клубе «Галактыка». Пачатак а 19-й гадзіне.

Квіткі на сайце Kvitki.by і ў касах горада.

NN.by

19
Максим Дизайнер / адказаць
30.11.2019 / 03:25
меркаванне,

У Тимати - куча крутых песен. И сам он парень умный. 
0
Казік / адказаць
30.11.2019 / 09:47
анон, можа ты яшчэ “тры чарапахі” як гімн плосказямельшчыкаў успрымаеш?
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
30.11.2019 / 11:38
а мне неяк ня вельмі паўтор малюнка на прыпеве: малавата аднаго нямецкага "ніхт", я бы паспрабаваў  кожны раз на розных мовах, а то і малюнак разнастаіць, не?скажам, злосны бульдог, ці кракадзіл,  з-пад носа зжырае-праглынае "супрыз" і вышчэрваецца ў кадр...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31