Знайсці
29.11.2019 / 09:382РусŁacБел

У Арыны Сабаленка памёр тата. Яму было ўсяго 44 гады

Сяргей Сабаленка справа, фота з інстаграма Арыны Сабаленка

Памёр бацька першай ракеткі Беларусі Арыны Сабаленка Сяргей Сабаленка. Яму было ўсяго 44 гады. Крыху больш за тыдзень таму ён быў шпіталізаваны, а сёння ў 6.10 памёр, піша Tut.by.

Менавіта бацька, былы хакейны варатар, прывёў Арыну ў тэніс, калі ёй было шэсць гадоў.

— У раёне 8 гадоў быў перыяд, калі ўжо не хацела займацца тэнісам, але вырашыла не хваляваць бацькоў, утаіла ад іх сваё жаданне, — распавядала Арына. — А потым злосць пайшла, стала атрымлівацца лепш і лепш. Думка пакінуць тэніс больш не наведвала. Спачатку бацька вазіў мяне на трэніроўкі, ездзіў са мной на дзіцячыя турніры. Калі мне споўнілася трынаццаць, сказала яму: «Усё, тата! Не лезь у маю кар'еру». Думаю, што самастойнасць, якую атрымала, дапамагла хутка пасталець у тэнісе.

У сямейным архіве Сабаленка ёсць здымак Сяргея з уладальнікам Кубка Стэнлі Мікалаем Хабібуліным і галоўным трафеем Нацыянальнай хакейнай лігі. Верагодна, ён быў зроблены падчас візіту расійскага брамніка ў Мінск у 2004 годзе пасля завяршэння пераможнага для яго каманды «Тампа-Бэй Лайтнінг» сезона.

— Наколькі ведаю, да 19 гадоў тата выступаў на прафесійным узроўні, а потым — толькі па аматарах. Сышоў у бізнэс, — казала Арына ў 2017-м. - Тата добра разумее, што адбываецца ў маім жыцці, і падтрымлівае, як можа. А мама Юлія — ​​вось яна неспартыўны чалавек: вельмі жаноцкая і можа сагрэць цёплымі словамі, калі я ў гэтым маю патрэбу. «Не хвалюйся, ты ў мяне разумнічка», - скажа, і адразу становіцца лягчэй.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера