Знайсці
28.11.2019 / 18:4136РусŁacБел

Расіяне публікуюць вынікі грамадскага апытання беларусаў з дзіўнымі пытаннямі

Расійскае выданне «Коммерсантъ» апублікавала вынікі сацыялагічнага даследавання, якое нібыта праводзілася на тэрыторыі Беларусі. Арганізатарам пазначаны Цэнтр прасторавага аналізу міжнародных адносін ІМІ МГІМО.

Каб паказаць прадстаўнічасць даследавання, адзначаецца, што было зроблена ажно 7000 званкоў па беларускіх нумарах. А пасля ўдакладняецца, што ўдалося запоўніць толькі 500 анкет.

Якія пытанні задавалі расіяне і якія вынікі дэкларуюць? Напрыклад, галоўная выснова — «90% грамадзян Беларусі выступае за саюзніцкія і партнёрскія адносіны з Расіяй».

Пытанне ж было сфармулявана наступным чынам. На пытанне, якія адносіны з Расіяй вы лічыце найбольш прымальнымі для Беларусі, 57,6% адказалі «саюзніцкія»; 31,8% — «партнёрскія»; 10,2% — «нейтральныя». 0,2% апытаных сказалі, што адносіны дзвюх краін павінны быць «варожымі».

Аднак цяжка ўявіць, каб хоць нейкая заўважная доля беларусаў адказала б, што адносіны Беларусі з любой іншай краінай мусяць быць менавіта «варожымі». 

Іншае пытанне датычылася «мэтанакіраванага ўплыву» Расіі на парламенцкія выбары (?!) ў Беларусі.

Амаль траціна апытаных увогуле не зразумела, пра што ідзе гаворка. Але дзве траціна шчыра прызналіся, што не заўважылі ніякага ўплыву. 

Апроч таго, гучаць наступныя пытанні:

Як пытанне саюза з Расіяй магло паўплываць на ваша стаўленне да кандыдата на парламенцкіх выбарах, на якой мове ішла агітацыя, як часта вы бываеце ў Расіі, адкуль атрымліваеце інфармацыю пра Расію. 

Правядзенне сацыялагічных апытанняў на тэрыторыі Беларусі строга рэгламентуецца заканадаўствам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера