Знайсці
28.11.2019 / 18:4111РусŁacБел

Крыніцы: У Беларусі хочуць скараціць тэрміны крэдытных растэрміновак да пары месяцаў

У Беларусі збіраюцца забараніць крэдытныя растэрміноўкі ў крамах больш чым на 3—4 месяцы — нарада па гэтай тэме прайшла ў Міністэрстве гандлю і антыманапольнага рэгулявання на мінулым тыдні.

Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч. 

«Здаецца, прынцыповае рашэнне прынятае і пытанне толькі ў тым, калі яго ўводзіць: цяпер ці пасля прэзідэнцкіх выбараў», — піша ён са спасылкай на крыніцы. 

Прычыны абмежавання не ясныя, у кулуарах намякаюць на тое, што пад прэзідэнцкія выбары ў краіне пачалі друкаваць грошы, а Нацбанк баіцца не ўтрымаць курс і шукае магчымасцяў зменшыць ціск на рубель. 

«Наша Ніва» звярнулася ў Міністэрства гандлю з просьбай патлумачыць намеры абмежаваць тэрміны растэрміновак.

«Без каментароў, бо гэта працоўныя моманты. Разгляд пытанняў, вынікаў якога мы пакуль не можам абнародаваць», — адказалі ў прэс-службе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930