Знайсці
29.11.2019 / 11:1621РусŁacБел

90% інтэрнаўтаў выказаліся, каб шыльды ў Браславе былі па-беларуску. А выканкам ануляваў галасаванне

Месяц таму на сайце браслаўскай раённай газеты «Браслаўская звязда» з’явілася апытанне, на якой мове павінны быць шыльды на ўстановах у раёне.

Больш за 90% удзельнікаў галасавання выказаліся за беларускую мову.

Гэта апытанне абурыла прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава, і той напісаў зварот у выканкам, у якім выказаў здагадку, што вынікі галасавання фальсіфікаваныя.

Намесніца старшыні Браслаўскага райвыканкама Вольга Вялічка адказала яму, што паколькі ў апытанні ўдзельнічалі не толькі жыхары Браслаўшчыны, вынікі галасавання вырашылі ануляваць. 

Вольга Вялічка

Акрамя таго намесніца райвыканкама падзякавала Агафонаву «за актыўную грамадзянскую пазіцыю».

Вольга Вялічка пакуль не даступная для каментара.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930