Даслаць навіну
Знайсці
28.11.2019 / 14:43 14

Алімпійскі камітэт Расіі: Не будзем выступаць у Токіа-2020 пад нейтральным сцягам

Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) Станіслаў Пазнякоў заявіў, што расійскія спартсмены ні пры якой умове не будуць выступаць на Алімпіядзе ў Токіа пад нейтральным сцягам. Пра гэта ён паведаміў у ходзе алімпійскага сходу ў Маскве, піша РБК

«Ніякай гаворкі пра нейтральны сцяг быць не можа. Калі ўважліва вывучыць алімпійскую хартыю, то можна знайсці адпаведны раздзел, які дакладна рэгламентуе рэчы са сцягам, гімнам і гэтак далей».

У 2018 году зборная Расіі выступала на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане пад нейтральным сцягам з-за часовага адхілення АКР. Па словах Пазнякова, летам 2020 года Токіа сітуацыя не можа паўтарыцца.

«У АКР няма ніякіх праблем. Расійская каманда будзе прымаць удзел у Гульнях. У Пхёнчхане выступалі ААР (алімпійскія атлеты з Расіі), бо АКР быў часова адхілены. Цяпер АКР будзе фарміраваць каманду самастойна», — сказаў кіраўнік алімпійскага камітэта.

На мінулым тыдні камітэт WADA па адпаведнасці парэкамендаваў выканкаму арганізацыі пазбавіць Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) статусу адпаведнасці. Сваё рашэнне ён патлумачыў маніпуляцыямі з дадзенымі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Выканкам WADA атрымаў рэкамендацыю адхіліць Расію ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах на наступныя чатыры гады. Рашэнне аб магчымых санкцыях будзе прынята на пасяджэнні выканкама агенцтва, якое пройдзе Парыжы ў панядзелак, 9 снежня.

NN.by

1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
29.11.2019 / 00:39
вы ж разумееце, што татальнае расійскае махлярства фінансуецца наўпрост з Лубянкі. Загнаныя ў кут майстры "плашча і вінчэстара" будуць ратаваць свае папсаваныя шкуры, у выніку чаго пацерпяць таксама ні ў чым не вінаватыя чыстыя расійскія спартоўцы.
Будзе паўтарэньне сталінскага СССР: ударым па буржуазных алімпіядах сваімі "клясава-справядлівымі" савецкімі спартакіядамі. З удзелам Татарстану, шайгуеўскай Тувы, кадыраўскай Чачэніі...
Амаль так, як сьпявала Сафія Ратару: "Шызафрэнія - дульчэ мэлядыя".
1
american / адказаць
29.11.2019 / 01:20
Ляксандра, Наивысшая радость для "матёрых",если у соседа корова сдохла.
https://nn.by/?c=ar&i=241913
-------------------------------------
Нет , корову жалко.  Вот если бы  сосед  . 
0
Леонид -А / адказаць
30.11.2019 / 16:35
Матёрый, где в школе учился !?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31