Даслаць навіну
Знайсці
28.11.2019 / 12:22 12

Як зменіцца выгляд кінатэатра «Масква» ФОТА

Кінатэатр «Масква» ў Мінску адкрылі ў верасні 1980-га, ён стаў першым шырокафарматным кінатэатрам у рэспубліцы. Стварылі яго па індывідуальным праекце беларускіх архітэктараў В. Крамарэнка, В. Шчарбіна, М. Вінаградава.

За амаль 40 гадоў эксплуатацыі будынка ўзнікла неабходнасць яго капітальнага рамонту і рэканструкцыі. Як прагучала на архітэктурнай радзе, прапануецца за кошт унутранай перапланіроўкі зрабіць кінатэатр шматзальным. У вялікім будзе 700 месцаў, пад ім размесціцца Тэатр-студыя кінаакцёра, у левым і правым крыле будынка на першым і другім паверхах дададуцца яшчэ па два невялікія памяшканні для дэманстрацыі фільмаў, перадаюць «Мінск-навіны».

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Унутраныя змены пацягнуць за сабой змены ў абліччы галоўнага фасада «Масквы». Архітэктары прапанавалі трохі яго пашырыць і зрабіць з празрыстага шкла, дапоўніўшы канструкцыямі з металу. Уваход — асіметрычны.Такім чынам падзеляць плыні гледачоў і месца сустрэч артыстаў і гасцей фестывалю «Лістапад» і іншых мерапрыемстваў, якія тут праводзяцца.

— Гэта дазволіць звонку стварыць пешаходную плошчу з месцамі для адпачынку, добраўпарадкаваннем. Яшчэ мы прапануем размясціць тут скульптурную кампазіцыю на кінематаграфічную тэму, — дзеліцца аўтар праекту абнаўлення В. Крамарэнка.

Члены архітэктурнай рады падтрымалі ідэю перабудовы будынка. Адны сказалі, што «гэта элегантнае нечаканае рашэнне», іншыя ж адзначылі, што «губляецца ранейшая архітэктура, аднак новы маштаб адпавядае сучаснаму погляду на гэту прастору».

— Шкада, вядома, што будынак зменіцца. Ён мог бы прэтэндаваць на статус помніка архітэктуры савецкага перыяду, — заўважае В. Крамарэнка.

NN.by

3
Усяслаў / адказаць
29.11.2019 / 00:31
Я за тое каб гэты праэкт прыўкрасіў якую-небудзь Каменную горку ці Курасоўшчыну. А твор савецкіх архітэктараў застаўся ў супакое. Але ж людцы, чаму вы не ходзіце ў Маскву тую ж, з дыхтоўнымі вітражамі, а абіраеце ўсялякія Silver scren з сучаснымі, але ніякаватымі інтэр'ерамі?
5
Бабрина / адказаць
29.11.2019 / 11:47
Куды! Уікавая ж пабудова! І атмасферная ўнутры. Пабудуйце лупш новы кінатэатр ў такім стылі, навошта псаваць цікавую савецкую архітэктуру?
1
Valadzimir / адказаць
30.11.2019 / 19:20
На другой карцінке пейзаж - маю на ўвазе цудоўны летні сонечны дзень і яркаблакітнае неба, - нібы на паўднёвым узбярэжжы Францыі ці на Багамах. А як будзе выглядаць гэтае "элегантнае нечаканае рашэнне" ў надвор'е, характэрнае для Беларусі - шэры пахмурны дзень? А ў тыпова беларускі шэры пахмурны дзень гэты оригинальный совремённый будынак будзе выглядаць "тупа" шэрай шклянай каробкай. Ну а карцінка з інтэр'ерам вестыбюлю - гэта наогул візуальная хлусьня - такое сонечнае асьвятленьне гэтага памяшканьня проста немагчыма! Узьнікла вялікае падазрэньне, што такі (і гэта ў чарговы раз) нахабны падман грамадзкасьці прыгожымі хлусьлівымі карцінкамі гэтага праекту ёсьць прадвесьнікам такога ж нахабнага "распілу" бюджэтных грошаў падчас будучай рэканструкцыі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29