Даслаць навіну
Знайсці
108
Генэрал Голад / адказаць
28.11.2019 / 12:12
Прабачце, але ў нас ужо ёсьць ДЗЯРЖАЎНЫ гімн - Ваярскі марш "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". 

11
Павел Ас / адказаць
28.11.2019 / 12:13
Сапраўды словы якія яднаюць нацыю.
55
Туш / адказаць
28.11.2019 / 12:21
Якога аркестру ? Гучыць, як звычайны сінтэзатар. Пэўна і ёсць сінтэзатар. Можаце мінусаваць, але мне не спадабалася. Аранжыроўка і сінтэзатар проста ўсё сапсавалі. 
22
Туш / адказаць
28.11.2019 / 12:25
І яшчэ, гэты твор Багдановіча сам па сабе вельмі круты, але мой гімн - старажытны - Кант-Гімн ВКЛ з Полацкага сшытка 17 ст.
6
tagasvietnik / адказаць
28.11.2019 / 12:27
Шчыра кажучы, усё роўна гэта аранжыроўка болей даспадобы: 
Svalbard - Пагоня
https://soundcloud.com/jauhiens/svalbard-pahonia
18
Туш / адказаць
28.11.2019 / 12:31
Генэрал Голад, Мы выйдзем шчыльнымі радамі, гэта ваярскі марш, там пра крывавыя мукі і ўсё такое. На гімн дзяржавы такое не пасуе адназначна.
12
Злрбны бурацін / адказаць
28.11.2019 / 12:40
Выдатная праца. Якасна зроблена, прыемна слухаць. Адно што з пазіцыянаваннем як нацыянальнага мо крыху рана? Бо можа стацца як з Каліноўскім, калі частка нацыі вырашыла, што трэба хаваць у Менску і ўсё прадставіла як вырашаную справу, а потым аказался, што вырашаць за ўсю нацыю кулуарна і ставіць перад фактам не атрымліваецца. Могуць і не прыняць. З гімнамі варыянтаў хапае, з CD Хор Унія - Беларускія маршы і песьні (1998 г.) хаця б.
9
Злрбны бурацін / адказаць
28.11.2019 / 12:43
А можна падрабязней, чаму "толькі шэсць з сямі слупкоў.. бо гэтага патрабуе жанравая спецыфіка" ?
Мо трэ было выразаць слупок "ты прабач ты прымі свайго сына" (каб і дачок задаволіць), а "не разбіць, не спыніць, не стрымаць" пакінуць на месцы?
19
Генэрал Голад / адказаць
28.11.2019 / 12:45
Туш, гімн павінен весьці ў бой, гімн павінен быць велічна-ўрачыстым, а тое, што я пачуў, выклікае сьлёзы і роспач. 

 
28
Генэрал Голад / адказаць
28.11.2019 / 12:52
Дарэчы, мелодыя дужа падобная да мелодыі песьні гурта "Палац" - "Як пайду я ў новую канюшню".
11
Злрбны бурацін / адказаць
28.11.2019 / 12:53
Туш, не падабаецца крывавыя мукі, ёсць "Жыве Беларусь" Пранчака, там усё стэрыльна, але дастаткова ўзнёсла.
15
мясцовы2 / адказаць
28.11.2019 / 12:58
"Пагоня" выдатны верш, адзін з самых пазнавальных, альфа і амега ў Беларускай літаратуры, гэта ніякім разам не аспрэчваецца. Але дзяржаўным гімнам Беларусі мае быць выключна Ваярскі Марш. Бо толькі ў ім закладзены пасыл і матывацыя на яднанне і барацьбу нацыі за незалежнасць. А выкананне мае быць або выключна мужчынскім хорам або змяшаным, але не жанчынамі, як гэта было зооблена на БНР-100.
4
litwin / адказаць
28.11.2019 / 13:07
«– Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна»
9
Лях / адказаць
28.11.2019 / 13:09
Мне аранжыроука не вельмi падабалася. Трэба мяняць i Хаця б паслухаць у выкананнi аркестру а не сiнтэзатару. Другое: для выканання грамадой вельмi складаная мелодыя. Без падрыхтоукi мала хто спяе
16
litwin / адказаць
28.11.2019 / 13:15
нажаль, пытанне гімна юрыдычна  і гістарычна зачынена ,  у нас ёсць дзяржаўны гімн - Ваярскі марш "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", Пагоня павінна статус атрымаць таксама ,   нацыянальны ці вайсковы . нам патрэбна легалізаваць БНР і яго інстытуты (як гімн ) гэта пытанне нашых межаў і легітымнасці існавання сёння 
14
Symbal.by / адказаць
28.11.2019 / 13:33
Мы выйдзем шчыльнымі - вайсковы гімн
Магутны Божа - духоўны гімн
Пагоня - нацыянальны гімн
10
Тарас-на-тэрасе / адказаць
28.11.2019 / 13:34
Прыгожы верш, што зь дзяцінства мне вельмі падабаецца, але шчыра кажучы "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" нашмат лепш пасуе да нацыянальнага гімну.
А наконт таго, што там угадваюцца крывавыя мукі, панове, вы чулі напрыклад Марсельезу дзе й пра помсту і пра кроў у палёх, ці украінскі ці польскі гімны, дзе вядзецца пра змаганьне з варагамі? У параўнаньні з большасьцю афіцыйных гімнаў "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" абсалютна не брутальны. Так, ваярскі марш кліча на бой, але ў наш час нават дзіцёнку зразумела, што бой той метафарычны.
11
Туш / адказаць
28.11.2019 / 13:38
Злрбны бурацін, Жые Беларусь, гэта сапраўды стэрыльна. Вельмі складана, з кучай клішэ эпохі Адраджэння. Я бы назваў Жыве Беларусь гімнам Адраджэння (90-х), але на дзяржаўны гімн гэта сапраўды не цягне. Тэкст вельмі склады.
19
Тарас-на-тэрасе / адказаць
28.11.2019 / 13:40
Годная ініцыятыва, але
каб Беларусь займела паўнавартасны нацыянальны гімн, якасны, пазнавальны і дарэчны ў гістарычным і культурным кантэксце, — расказвае ініцыятар праекта Антон Мяжа. — Я вырашыў ажыццявіць гэтую мару і абраў верш Максіма Багдановіча «Пагоня»


то бок Антон узяў і за ўсіх беларусаў вырашыў які будзе дзяржаўны гімн... Малайчына, чо...
6
Менчук / адказаць
28.11.2019 / 13:46
Я вось сапраўды не разумею — няўжо нельга было выканаць гімн з дапамогай сапраўднага аркестра, а не на сінтэзатары? Складваецца ўражанне, што гэта такі беларускі фетыш.
4
Менчук / адказаць
28.11.2019 / 13:50
Туш, ну дык гэта і ёсць сінтэзатар.
10
Кажыма праўду / адказаць
28.11.2019 / 13:54
Якая сіла!.. Гэта была мая даўняя мара... Каб гэты твор загучаў у выкананні хора і аркестра, як нацыянальны гімн Беларусі, спатрэбілася каля двух гадоў і вялікія сродкі.
У выніку нацягнуў саву на глобус. Беларускае павіннае быць лепшае, так што выдаткоўвай шчэ два гады і гаманец грошай, каб вырабіць якасную рэч.
14
Зміцер Хіцер / адказаць
28.11.2019 / 13:57
Не пасуе для гімна. А верш цудоўны.
12
Туш / адказаць
28.11.2019 / 13:58
Тарас-на-тэрасе, Польскі гімн і марсэльеза. гэта гімны свайго часу. Зараз яны пустыя, няўдалыя. Менавіта таму палякі, напрыклад, рэдка спяваюць свой гімн. Пройдзе час (гадоў 70) і ён увогуле стане проста рытуалам, як цяпер марсэльеза. Украінскі гімн- іншая справа. Ён мызычна вывераны, словы ўдалыя і прыгожыя, і вельмі гуманныя, нацэленыя на будучыню, бадай самы прыгожы гім у свеце. Нават словы "згінуць нашы ворожэнькі" і тое ласкавыя. І вось яго спявалі на майдане, бо пець хочацца. Музыка, мелодыя ў гімне там на першым месцы. Так і павінна быць ў добрых гімнах. Якасная спакойная і велічная мелодыя павінна быць абавязкова. Бо дзяржаўны гімн без словаў можа быць, а вось гімн без музыкі быць ня можа. "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" - гэта вайсковы марш свайго часу, калі "ў крывавых муках му народзім жыццё рэспублікі сваёй".  
5
litwin / адказаць
28.11.2019 / 14:01
Тарас-на-тэрасе, наш Гімн зусім не дрэнны тут не пытанне густу а права . Гимн БНР (1920) - "Мы выйдзем шчыльными радами"


Прыгожы верш, што зь дзяцінства мне вельмі падабаецца, але шчыра кажучы "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" нашмат лепш пасуе да нацыянальнага гімну. А наконт таго, што там угадваюцца крывавыя мукі, панове, вы чулі напрыклад Марсельезу дзе й пра помсту і пра кроў у палёх, ці украінскі ці польскі гімны, дзе вядзецца пра змаганьне з варагамі? У параўнаньні з большасьцю афіцыйных гімнаў "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" абсалютна не брутальны. Так, ваярскі марш кліча на бой, але ў наш час нават дзіцёнку зразумела, што бой той метафарычны. https://nn.by/?c=ar&i=241899#startcomments

6
Бука / адказаць
28.11.2019 / 14:12
Symbal.by, Таму ў Гарадзенскiх касьцёлах пасьля беларускай Шмшы вернiкi сьпяваюць "Магутны Божа".
7
любите родину мать вашу / адказаць
28.11.2019 / 14:20
гэтыя спрэчкі пра тое, якую мелодыю лічыць нацыянальным гімнам Беларусі, падобныя на спрэчкі, каго лічыць лепшым альтэрнатыўным кандыдатам у прэзідэнты. і пакуль яны будуць першапачатковымі сярод тых, хто лічыць сябе тым, хто дбае пра будучыню Беларусі,  у Беларусі будзе "абраны прэзідэнт" і гімн - "мы - беларусы з братняю руссю". разважаць пра тое, якую мелодыю узяць за гімн, павінна тады, калі з'явіцца магчымасьць сапраўднага ўсенароднага абмеркаваньня.
13
tsatko / адказаць
28.11.2019 / 14:24
На мой погляд, Уладзімір Мулявін выканаў гэты твор значна лепш.
6
Тарас-на-тэрасе / адказаць
28.11.2019 / 14:28
Туш, "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" - гэта вайсковы марш свайго часу, калі "ў крывавых муках му народзім жыццё рэспублікі сваёй". 

Вы хочаце сказаць што гэтае жыцьцё ужо нарадзілася? Не, сябра, нам яшчэ за яго  шыхтавацца і змагацца... І мукі, нажаль, як бы вам не хацелася мусяць быць крывавымі.. Таму, на бой!

А наконт таго, што марсельеза пустая і няўдалая я раю вам паразмаўляць з французамі.. І пачуць ад іх, што яна дагэтуль ёсьць увасабленьнем нацыянальнага духа. Мне б вельмі хацелася каб заклік выйсьці шчыльнымі радамі, а не туга па мінуўшчыне, стаў бы ўвасабленьнем духа беларусаў.
2
Казік / адказаць
28.11.2019 / 14:49
tagasvietnik, сапраўды, у свальбарда музыка лепш. Але голас кволы; каб тут гучаў хор, ці напорысты голас, было б ідэальна
2
Казік / адказаць
28.11.2019 / 14:51
tsatko, выкананне Песняроў гэта штосьці неверагоднае. Але пры гэтым ў іх не гімн. Ну і яшчэ, нажаль, адцэнзуравалі Літоўскую Пагоню ў недарэчную “крывіцкую”.
4
Нават / адказаць
28.11.2019 / 15:02
Гімн атрымаўся прыгожы,змястоўны, пранікнёны.Стваральнікам вялікі дзякуй.
2
Serg / адказаць
28.11.2019 / 15:51
М. Багданович - лепшы паэт Беларуси!
11
Малады / адказаць
28.11.2019 / 16:28
Сябры, "Пагоня" - гэта нацыянальны герб Беларусі. Нацыянальны гімн Беларусі - "Магутны Божа".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера