Знайсці
27.11.2019 / 20:323РусŁacБел

Стала вядома, чаму Марадона не прыехаў у Беларусь другі раз

Галоўная прычына, па якой легендарны ў мінулым футбаліст не вярнуўся ў Беларусь, звязаная з трэнерскімі амбіцыямі Марадоны. Пра гэта распавяла прэс-сакратарка футбольнага клуба «Дынама-Брэст» Вольга Хіжынкова ў эфіры праграмы «Спартыўная серада» на «Радыё-Мінск».

— Другі прыезд Марадоны ў Брэст не адбыўся, таму што Дыега марыў трэніраваць каманду, а наш клуб прапаноўваў прадстаўнічую місію. Марадона з ёй унутрана не пагадзіўся. Таму, атрымаўшы прапанову ад мексіканскага «Дарадоса», ён яе прыняў, — адзначыла Хіжынкова.

Нагадаем, у маі 2018 года Марадона заняў пасаду старшыні праўлення брэсцкага «Дынама», а ў ліпені прыляцеў у Брэст. Аднак ужо ў верасні аргенцінец стаў галоўным трэнерам мексіканскага клуба «Дарадос», які выступае ў другім па сіле футбольным дывізіёне Мексікі. У чэрвені 2019 года Марадона пакінуў пасаду (як паведамлялі СМІ, па стане здароўя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930