Даслаць навіну
Знайсці
55
Мікола / адказаць
27.11.2019 / 15:11
Новая плынь свядомасці ад пісьменніка "еўра-беларуса"

Штучнае ныццё ад уладальніка запаветнай шэнгенскай візы, які думае што ловіць думкі "з народа"..

НН, можа лепей варта ўзгадаць што сёння дзень Слуцкага Збройнага Чына? (27.11)
17
буду касіць / адказаць
27.11.2019 / 15:17
но, добра. але , спадар Віктар, чаму, б.не замахнуцца на раман з  раманаў. чытаў ўсе, што панам напісана. уражанне - пан мае пацалунак божы. 
22
Вацлаў / адказаць
27.11.2019 / 16:54
буду касіць, пытаньне толькі - куды. Відавочна, што ня ў тое месца, зь якога Марціновіч здабывае зьмест сваіх кніг, як і ня ў тыя, якімі ён іх набірае гугл транслэйтам па клавіятуры.

І чаму сучасныя нашыя пісьменьнікі настолькі ненавідзяць беларусаў і ўсё беларускае, што ажна жоўцю пыршчуць? Заўсёды ў іх зь беларуса атрымліваецца звычайны непісьменны хам й дурнамужык, калі справы насамрэч выглядаюць інакш. Клясікі прыбіраліся ў вышыванкі каб ісьці да народу "выхоўваць сваіх настаўнікаў", а гэтыя - выразам Бахарэвіча, - на той з дубу насёрлі.
Мабыць, так прасьцей лічыць сябе любімага выключным.
7
G.G. / адказаць
27.11.2019 / 17:09
чаму мы ўвесь час працуем і так х…ва жывём? А?
https://nn.by/?c=ar&i=241835 Таму што Беларус ўвесь час сябе ахвярай адчувае, шчасця ў яго няма, ані ў яго дачкі, а ўсім добра(то адвакат, то пракурор, то Пуцін, то Жырыноўскі, то чэх, то бандэравец). Вучыся, мужык, бяры справу ў свае рукі, ідзі працаваць да іншага працадаўцы, павер у тое, што амаль ўсе ад цябе залежыць, то і дом пабудуешь і машыну купіш

4
Скураныя крылы / адказаць
27.11.2019 / 18:07
"БДГ", "Беларускі рынак" (прыблізна так). Колькі гадоў таму прачытаў першыя артыкулы Марціновіча. Свежы струмень, цікавыя думкі, разважанні, ёсць што абмеркаваць. У той жа час з'явіліся артыкулы Грыцанава (памёр). Абрунтаванасць думкі, штуршок разважаць далей, не спрашчаючы. Марціновіча чытаць цікава, але чагось мне не хапае.

7
буду касіць / адказаць
27.11.2019 / 18:20
Вацлаў, з камэнтара  зразумела, што спадар не чытаў "паранойю", "мову", "сьцюдзены вырай" 
3
Вацлаў / адказаць
27.11.2019 / 20:03
буду касіць, затое вы няблага засвоілі метад нэймдропінгу. Як і часам зь ім лажаць.
Мне нагадаць той жа нарыс з масавымі гуляньнямі з "Паранойі" ці што? Па ступені "бацька пагнаў быдла на пашу, а яно і радае і гімны сьпявае яму" ён дасьць гандыкап развагам экзальтаванага студэнта нападпітку, якому абрыдла, культура баліць ды проста з-за ўзросту нармалёва лічыць сябе лепшым за іншых. Сунься з гэтым у народ - га!, - зразумела атрымаеш аглоблю на сьпіну.
2
Скураныя крылы / адказаць
27.11.2019 / 20:45
Статкевіч ніколі не будзе здраднікам, але можа памыляцца. Лябедзька шмат чаго зрабіў дзеля Беларусі. Мала інфармацыі. Ды і Някляева пакуль не чуваць.

2
Алёна К. / адказаць
28.11.2019 / 10:32
Чаму так жывём, бо пад акупацыяй ужо колькі стагоддзяў... З іншага боку, вунь у Чэхію аж дабраўся на заробкі, ну, не джыпа, дык рэно якое набудзе, дачцэ адукацыю дасць (дарэчы, трэба было з 10ай класы браць рэпетытараў і не гойсаць, то паступіла б на бюджэт).
1
буду касіць / адказаць
28.11.2019 / 17:27
Вацлаў, нэймдрропіг-што за холера?  то калі нема чым адказаць, прывесці незразумелую цытату,абвінавачыць майстра ў ненавісці да белорусаў, ужыць невядомае слова, як канечны довад. ? 
8
Вацлаў / адказаць
28.11.2019 / 19:49
буду касіць, мне не складана растлумачыць, але вы ўсё ж такі зьвярніцеся па тэхпадтрымку Google паводле пытаньня бану. Неймдропінг - гэта зварот да сымбаляў (імёнаў, назоваў), пры дапамозе якога аўтар малюе ўласны вобраз. Напрыклад, пан Марціновіч адлюстроўвае сябе кемлівым інтэлектуалам. З боку чытача - пазнаваньне, маўляў, "так! я таксама нешта чуў пра гэтага чувака, знаёмае прозвішча". Але, паколькі, пра тое, што ён дропае, пан Марціновіч часьцяком мае ўяўленьне вельмі смутнае, ператвараецца ў карыкатуру на кемлівага інтэлектуала. Вось і вы дропнулі назвы першых трох ягоных раманаў просто як узоры чалавекалюбства, быццам і так усё зразумела - і аблажаліся.
Магу і працытаваць, і вылучыць, калі ўжо заўзяты чытач й прыхільнік творчасьці й постаці аўтара сам ня здольны: "в этой пестрой, неместной, пьяной толпе", "праздник освобождения моего города от фашистов, был основным событием для этих людей, праздником с военным парадом, гала-концертом, салютом. Но Муравьев слишком брезгливо относился к картофельным лицам счастливых избирателей, чтобы мешать с ними свои торжества",  "они и пили-то сейчас, разогреваясь перед невероятным для них чудом салюта, провозглашая тосты «за него», празднуя свою сопричастность, впуская его за каждый стол, наливая ему и протягивая закусь",  "Муравьев и здесь все сделал правильно, что этим людям нужен именно такой праздник",  "раскрасневшийся, пошатывающийся, с текущими по подбородку соплями" - далей, прабачце, не пайду, бо мяне ўжо на ваніты цягне бо ня здольны ўявіць як мага ТАК ненавідзіць сваіх суайчынінікаў, разгубленых, нявуцкіх (і не па сваёй віне), але шчырых людзей, палова жыцьця якіх - гісторыя прыніжэньняў і несправядлівасьці. Нельга ўзвысіцца, прыніжаючы іншых. Нагадваю, я прывёў у прыклад бацькоў нацыі: выхоўваць сваіх настаўнікаў. 
Давайце яшчэ вам распавяду гісторыю: прыходзіць неяк да мяне сяброўка, якая заўзята бараніла пана Марціновіча перада мной, бібліятэкарка, беззапаветна закаханая ў кнігі, і са сьлязамі на вачах гаворыць "навошта ён так" і пальцам паказвае ў асобник Ночы: "Я — Кнігар, не бібліятэкар. Бібліятэкары — тыя, хто дазволілі ўвесь фонд дзіцячай бібліятэкі Гусоўскага ў нас у Грушаўцы пусціць на распал." "Ну, - адказваю, - Затым, каб ты таксама за аўтарам адчула сябе лепшай за сваіх каляжанак, гэтых, як ён лічыць, саўковых баб. А тое, што вы разам касьцямі ляжаце за свае фонды, аўтара, зразумела, не цікавіць бо ён вас ня ведае і ведаць вас не жадае."
У сваіх кнігах той спрабуе (і даволі паспяхова) пераканаць цябе, чытач, што ты лепшы. Ня лепшы, чым ёсьць, а лепшы за іншых. Лёгка ўявіць як будзе выглядаць падобны раман з раманаў. У Сабаках Эўропы пан Бахарэвіч it was close.
0
меркаванне / адказаць
29.11.2019 / 12:20
Вацлаў, т.б. Платонаў, Булгакаў, Раманаў, Чэхаў, Зошчанка, Салтыкоў-Шчадрын, Гогаль, Дастаеўскі- гэта ўсе тыя, якія хацелі прынізіць чалавека, а не ўказаць на яго парокі, каб той асазнаў і выправіўся?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера