Знайсці
27.11.2019 / 11:324РусŁacБел

У ЗША запатрабавалі поўнага адхілення Расіі ад Алімпіядаў

Антыдопінгавае агенцтва ЗША (USADA) выступіла з заявай адносна рэкамендацыі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) адхіліць Расію ад удзелу ў міжнародных стартах на чатыры гады з-за маніпуляцый з дадзенымі Маскоўскай лабараторыі. Тэкст даступны на сайце арганізацыі.

Кіраўнік USADA Трэвіс Тайгард заклікаў WADA адстаяць каштоўнасці алімпійскага спорту. Ён назваў рэкамендацыю камітэта па адпаведнасці пазбавіць Расію міжнародных спаборніцтваў неадэкватнай мерай.

«WADA неабходна стаць больш жорсткай. Патрэбна поўная забарона на ўдзел расіянаў у Алімпіядах — наколькі гэта дазваляюць цяперашнія правілы. Толькі так можна прыцягнуць увагу расійскага боку, паўплываць на яго паводзіны», - перакананы функцыянер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930