Даслаць навіну
Знайсці
27.11.2019 / 23:36 8

«Быць святым, быць крутым ці быць багатым»: тры спосабы стаць рэвалюцыйным лідарам. Але адна ўмова

Піша Міхась Баярын.

Павялічыць выяву

Ілюстрацыйнае фота Svaboda.org.

«Рэспубліка Рэвалюцыя». Была такая некалі камп'ютарная гульня ў канцы 90-х для постсавецкіх падлеткаў. Прадавалася на вуліцах.

Дзеянне адбывалася амаль у Менску, на вобраз якога былі накладзеныя ўсе былыя савецкія сталіцы.

Сумесь стратэгіі і ролевай гульні. Галоўны герой мусіў быў зрабіць «рэвалюцыю» ў постсавецкай карумпаванай дыктатарскай краіне.

Дык вось, там было тры метрыкі, на якія мог абаперціся наш герой, — Аўтарытэт, Сіла і Грошы. «Рэвалюцыю» можна было зрабіць умоўна трыма спосабамі:

1) вы «святы» лідар і ў вас ёсць вернікі,

2) вы «круты» і ў вас ёсць пацаны,

3) вы «багацей» і ў вас шмат грошай.

Ці можна было спалучаць гэтыя стратэгіі.

Галоўная ж ідэя гульні вельмі простая — трэба мець сілу, каб перамагчы. Моцным трэба быць, а не слабым.

Каб стаць моцным, трэба палюбіць сваю сілу. Трэба яе расціць, яе павялічваць, яе выбіраць.

А тое, што робіць нас слабымі, — трэба вызначаць і выдаляць.

Мы маглі б мець усе тры складнікі перамогі ў гэтай гульні. Але мы, беларусы, увесь час сварымся паміж сабой. Гэта галоўная нашая слабасць.

У бальшыні выпадкаў — не вельмі і важна, пра што мы там сварымся — важна само тое, што мы сварымся, і тое, што мы робімся ад гэтага слабейшымі.

Не важна ўжо даўно — выбары ці байкот, — важна ўсім аб'яднацца і стаць сілай.

Міхаіл Баярын, facebook.com

1
Ян Севярын Бакей / адказаць
29.11.2019 / 21:50
я байкатаваў бясстыдныя гулі "напёрстачнікаў ад скрыні" па меркаваньнях маральных. але на мараль яны на....   лі. (начхалі, скажам.)не зьдзіўлюся, што нахабныя бэрэсэмаўкі стос "неізьвестных бумажак" кідалі і расьпісваліся за мяне. цьвёрда ведаючы, што я не прыйду.
На наступныя бясстыдныя гулі я- такі пайду. За дзесяць хвілін да заканчэньня афіцыйнага "голаму саваньня". каб выказаць сваё стаўленьне да "всінароднаізбаранава".
Я знаю, што я - кропля ў акіяне. але калі такіх кропель набярэцца некалькі мільёнаў - цунамі зьнясе пад тры д'яблы любую плаціну.

0
Виталий Cпикин / адказаць
02.12.2019 / 23:12
шлёма, всё верно говорите. А вот лидера у народа как раз и НЕТУ!! 
До тех пор, пока даже оппозиционные деятели тянут одеяло каждый в свою сторону, толку НЕ БУДЕТ 
(например Статкевич произнёс речь перед голосованием 17 числа, и повёл своих сторонников с Октябрьской площади на площадь Свободы. Халип же предложила своей части сторонников подождать минут 15, "может не все ещё пришли", был будний день, перенесённый на субботу за пятницу, 8-е число)  и её сторонники остались на Октябрьской на определённое время)

Глядя на эти ПОСМЕШИЩА с итак немногочисленными несколькими сотнями, у меня создаётся ощущение, что эти так называемые "оппозиционеры" работают по совместительству в КГБ, и получают там зарплату за то, чтобы .... НЕ ОБЪЕДИНЯТЬ НАРОД ПРОТИВ ВЛАСТИ. ))))))) 
Ну и плюс ко всему выгода для Лукашенко - тому же Западу он всегда может сказать "какая диктатура, вы что, не видите, вон, пару десятков - сотен недовольных собираются. А остальных всё устраивает в стране" ))))
0
Пануры / адказаць
04.12.2019 / 08:36
Вялiкая жанчына Фаiна Ранеуская некалi пасылала у адно мейсца *Пионэров*, туды  ж, а можа i далей трэба паслаць *Рэволюцыонэров*.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31