Знайсці
25.11.2019 / 08:434РусŁacБел

27 лістапада «Машіна времені» святкуе 50-годдзе ў Мінску вялікім канцэртам

Беларусь для фронтмэна «Машіны времені» Андрэя Макарэвіча — радзіма продкаў.

Сярод іх былі і шляхціцы гербу «Сас» ды ўніяцкія святары Усакоўскія, і каралеўскія сяляне Макарэвічы, і дзеячы Бунду Шмуйловічы…

«Я добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі. Яна была з Пагодзіна, з сяла, якое тады Блудзінам звалася, гэта Заходняя Беларусь. І вось бабуля казала: «шчы», «шчука», згадваю як цяпер», — расказваў Макарэвіч.

(Назву Блудзень да 1964 года мела вёска Паўловічы Бярозаўскага раёну Брэсцкай вобласці, а Пагодзіна гэта старая назва чыгуначнай станцыі «Бяроза-Картузская» побач.)

Некалькі гадоў таму Макарэвіч запісаў па-беларуску сваю песню «Снег».

«Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на гэтым свеце», — сказаў Макарэвіч пра песню па-беларуску.

Магчыма, яна таксама прагучыць 27 лістапада, падчас канцэрта, прысвечанага 50-годдзю легендарнага гурта «Машіна времені» ў мінскім Палацы рэспублікі. У праграме — песні ад 1970-х да 2010-х.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера