Даслаць навіну
Знайсці
24.11.2019 / 16:14 17

Новы нумар «Нашай гісторыі»: як Сталін стварыў РПЦ і як літвіны заваёўвалі Сібір

Павялічыць

Выйшаў лістападаўскі нумар «Нашай гісторыі». У ім моцныя матэрыялы пра тое, як Сталін спачатку знішчыў, а пасля аднавіў Рускую праваслаўную царкву — мусова чытаць. Акрамя таго, звярніце ўвагу на артыкул Андрэя Вашкевіча пра тое, як літвіны заваёўвалі царам Сібір. А таксама вялікі артыкул пра Хаіма Суціна і разгадкі яго творчасці.

Акрамя таго, у нумары:

лётчык Сяргей Грыцавец, біяграфія

паэт Андрэй Александровіч, біяграфія. «Я вінаваты. Але я адпакутаваў». Хлопчык з галоднай Пярэспы, які дапамагаў круціць жорны рэпрэсій. Піша Ганна Севярынец

Зімовая вайна: як фіны адстаялі сваю незалежнасць

Забаронена не значыць нельга. Як жыве Іран — неліберальная, але плюралістычная дзяржава. Піша доктар паліталогіі Сяргей Богдан

«Я лічыў свае дзеянні талентам». Мінскі працэс над фарцоўшчыкамі 1969 года. Успамінае Сяргей Ваганаў

Даспехі вялікіх князёў і дыктафон Алексіевіч: 10 мясцінаў Швецыі, якія варта наведаць беларусам. Піша кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі

«На крупнік да пані Янавай з’язджаюцца за 85 кіламетраў, штомілю аблізваючыся па пяць разоў». Беларускі крупнік: самы стары з еўрапейскіх мядовых лікёраў. Піша доктар гісторыі Алесь Белы

Ды шмат чаго іншага, у тым ліку новыя коміксы: гэтым разам «СуперБеларусь-4. З'яўленне Каліноўскага» і «Пластыляндыя».

Вось змест:

Павялічыць

Дык падпісвайцеся, і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Нагадаю, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 4,77 рубля, на паўгода — 28,62 рубля. За паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Павялічыць

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Андрэй Дынько

11
litwin / адказаць
24.11.2019 / 23:21
Увлечения Гундяева нетипичны для церковной среды – горные лыжи, породистые собаки, водные лыжи и скоростное вождение автомобиля.

Версии: Патриарх Кирилл – агент КГБ, миллиардер и православный «ястреб»

"Председатель отдела внешних церковных связей Московского Патриархата, постоянный член Священного Синода, митрополит Смоленский и Калининградский. Почетный и действительный член многих академий. Большинство православных о гражданине РФ по имени Кирилл Гундяев, ставшем патриархом Московским и всея Руси, знали не больше приведенных выше кратких подробностей.

И правда, служители церкви не привыкли раскрывать подробности своей личной жизни, взглядов и предпочтений. В случае же с Кириллом мы имеем прямо противоположную ситуацию. Он не только не скрывал своих радикальных религиозных взглядов, но и активно распространял их как в России, так и за ее пределами. Он стал первым церковным иерархом России взявшимся за проведение авторской телепрограммы. «Слово Пастыря» вместе с бессменным ведущим и одним из основных кандидатов на патриарший престол благодаря ОРТ регулярно смотрели миллионы верующих.

Выдвигаемые им идеи вращались вокруг превращения Церкви в настоящее государство в государстве, обеспечения ее финансово, политически и организационно. Именно Кирилл потребовал перечислять часть подоходного налога россиян в бюджет религиозных организаций, в том числе Русской православной церкви. Именно он стал активно пропагандировать активное вмешательство Церкви в светскую жизнь и в политику, в том числе для ее влияния на власть с позиции «Священство выше Царства».

Единственное, чего уже удалось достичь Кириллу, - создание парамилитарного «православного корпуса» внутри прокремлевского молодежного движения «Наши». Во время проведения архиерейского собора в Храме Христа Спасителя (Москва) «нашисты» совместно с милицией охраняли близлежащие районы, не выпускали из метро сторонников опального митрополита Диомида и препятствовали работе журналистов.

Выступая с торжественной речью по случаю своей интронизации, Патриарх назвал себя «защитником внешних канонических рубежей Церкви».

«Это служение приобретает особое значение, которое возникло после образования независимых государств на пространстве исторической Руси. Уважая их суверенитет и радея о благе каждого из этих государств, патриарх в то же время призван заботиться о сохранении и укреплении духовных связей между населяющими их народами во имя сбережения той системы ценностей, которую являет миру единая православная цивилизация Святой Руси», - приводит слова нового руководителя РПЦ портал ФОРУМ.мск.

Считая своей задачей и заботу о единстве вселенского православия, он заверил, что всегда будет открыт «к диалогу с церквами-сестрами и к совместным усилиям, которые помогли бы укрепить и усовершенствовать всеправославное сотрудничество, добиться большей координации пастырских и миссионерских усилий».

Характерно, что слова нового патриарха о единстве канонической территории слушал только один президент - Дмитрий Медведев. Судя по всему, отказ от борьбы за патриарший престол Киевского митрополита Владимира будет означать, что РПЦ продолжает свой путь к государственной церкви РФ, и не более того. С таким видением выступил и сам Медведев. Имперские планы Кирилла ему явно не по душе. «Работа между государством и церковью будет востребована во имя развития нашей страны и всех православных народов», - сухо отметил президент РФ.
12
litwin / адказаць
24.11.2019 / 23:25
Северорусский богатырь,

Переняв эстафету у Константинополя, Москва стала Третьем и последним Римом!


вы улус гэта зрабілі толькі у вашай ватнай  галаве . і тое і у кожнай ваш хан Івашка садаміт (4) жадаў каб назва вашага улуса была Ізраіль
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
27.11.2019 / 18:36
гэта называецца двудумства па Оруэлу: калі выгадна - зь пенаю на вуснах верашчэць пра "полторы тысячі лет русскаго православія, Третьего Ріма, четвёртому не бывать" ( а нічога. што "трейтій рім і сам -та тысячы год не мае ад першага спаміну(1147?1148?), і хрышчэньне Русі -Кіева афіцыйна адбылося ў 988ым? што па арыфметыцы было ў пачатковай школе?), а калі нявыгадна - то з той жа пенай ўсьлед за "апосталом новой історіческой правды " Фаменкам  верашчэць пра тое, што ніякіх 250 гадоў пад татарамі не ляжалі ("не было іга, это фсё немцы выдумалі, суворовскіе богатырі Екатеріны от своіх дедов-очевідцев зналі о крешченіі , прічём кем-то із первых двенадцаті апостолов, новопостроенной Москвы за два поколенія перед тем, і велікую кітайскую стену построілі в 18-м веке казакі Ермака...")
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31