Знайсці
22.11.2019 / 21:4610РусŁacБел

Трамп: Калі б не я, Ганконг знішчылі б за 14 хвілін

Дональд Трамп заявіў у эфіры Fox News, што ён не даў кітайскай арміі задушыць пратэстоўцаў у Ганконгу.

«Калі б не я, Ганконг быў бы знішчаны за 14 хвілін», — сказаў Трамп.

Па словах кіраўніка Белага дома, ключавым рычагом ціску было далейшае заключэнне гандлёвай здзелкі паміж ЗША і Кітаем.

Трамп распавёў, што патэлефанаваў кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну і папрасіў не адпраўляць салдат у Ганконг, паколькі гэта паўплывае на бягучыя гандлёвыя перамовы з ЗША.

«У яго ёсць мільён салдат за межамі Ганконга, якія не ўвайшлі толькі таму, што я прашу яго не рабіць гэтага», — дадаў Трамп.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930